Старасельскі сельсавет (Рагачоўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Старасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Старое Сяло.

Хуткія факты Старасельскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 8 ліпеня 1957 года ў склад сельсавета з Азяранскага сельсавета перададзена вёска Слабада-Радамысль[1]. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Кісцянёўскага і Станькаўскага сельсаветаў[2]. 19 верасня 1963 года з часткі Старасельскага сельсавета зноў утвораны Кісцянёўскі сельсавет (10 населеных пунктаў: Азярышча, Вішчын, Дняпроўскі, Заеззе, Залоззе, Кісцяні, Мадора, Ніжаў, Яленава і Янкаў Лог)[3]. 14 снежня 1977 года скасаваны пасёлак Парня[4]. 2 ліпеня 1979 года скасаваны пасёлак Сіняе Мора[5]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Кісцянёўскага сельсавета перададзена вёска Азярышча[6]. 13 лістапада 1987 года скасавана вёска Руднецкі Лес[7]. 5 верасня 2000 года ў склад Кісцянёўскага сельсавета перададзены вёскі Азярышча і Шчыбрын[8]. 29 сакавіка 2011 года скасавана вёска Міжыдзерава[9].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 1839 чалавек[10], з іх 94,2 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 1429 чалавек[12].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 ліпеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  6. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  7. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads