Мадрыу-Перафіта-Кларор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мадрыу-Перафіта-Кларор
Remove ads

Даліна Мадрыу-Перафіта-Кларор (катал.: Vall del Madriu-Perafita-Claror) — ледавіковая даліна на паўднёвым усходзе Андоры, якая займае плошчу 42,47 км², што складае 9 % тэрыторыі ўсёй краіны. Даліна, багатая на рэдкія біялагічныя віды, стала ў 2004 годзе першым аб’ектам у Андоры, унесеным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у 2006 годзе тэрыторыя ахоўнай зоны была пашырана.

Thumb
Дом у даліне
Хуткія факты Даліна Мадрыу-Перафіта-Кларор*, Madriu-Perafita-Claror Valley** ...

Даліна ўяўляе сабой ледавіковую цясніну з высакагорнымі лугамі і лясістымі ўступамі скал. З поўдня, захаду і ўсходу яна акружана гарамі, на поўдні непасрэдна мяжуе з Іспаніяй, а на поўначы выходзіць да даліны ракі Валіра. У даліну не вядуць ніякія дарогі, акрамя пешаходных сцежак. Тым не менш, рэшткі жытлаў і сляды плаўкі жалеза даказваюць, што людзі жылі ў даліне на працягу звыш 700 гадоў.

У наш час у даліне знаходзяцца два невялікія заселеныя толькі ўлетку паселішчы, у якіх налічваецца 12 гранітных дамоў са сланцавым дахам. У Сярэднявеччы ў даліне вырошчаўся вінаград. У наш час раслінаводства выцясняецца жывёлагадоўляй. Лясы да XIX стагоддзя выкарыстоўваліся для атрымання драўнянага вугалю. Да 1790 года ў даліне былі распаўсюджаны здабыча жалезнай руды і кавальская справа.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads