Маяран

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Маяран
Remove ads

Маяра́н[1], Маяран садовы[2] (Origanum majorana) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства ясноткавыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Майран, мар’янка[3], лябёдка, мажэржанка, мацердушка, мацержанка, размар’ян[4][5], мацярдушка[6].

Апісанне

Шматгадовая расліна мае выгляд паўкусціка з галінастым сцяблом вышынёй да 50 см з дробным шаравата-серабрыстым лісцем і белымі з ружовым адценнем кветкамі. Уся падземная частка расліны мае ў сабе эфірны алей, маладое лісце багатае руцінам, вітамінам С, карацінам.

Распаўсюджанне

Вырошчваецца ў Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, Еўропе, у т.л. Беларусі.

Выкарыстанне

У харчаванні выкарыстоўваюцца ўсе наземныя часткі расліны ў якасці прыправы. Ужываецца як вострая прыправа да супоў, страў з агародніны і мяса, асабліва каўбасных вырабаў, паляпшае смакавыя якасці салёнай і марынаванай агародніны. Маяранам араматызуюць воцат і гарбату.

У народнай медыцыне прымяняецца пры галаўным болі, бяссонніцы, дыябеце, хваробах нырак, печані, жоўцевага пузыра.

Агратэхніка

Вырошчваецца як адна- і шматгадовая расліна.

Маяран — цяпло- і святлолюбівая расліна. Вырошчваюць яго на добра прагрэтых участках са схілам на поўдзень насеннем або расадай. Насенне сеюць рана вясной 3—5-радковымі стужкамі з адлегласцю паміж імі 20—25 см, паміж раслінамі 10—15 см. Насенне пачынае прарастаць пры тэмпературы 12—15 °C, усходы з'яўляюцца на 20—23-і дзень. Аптымальная тэмпература для росту 20—25 °C. Расаду высаджваюць у грунт пасля заканчэння замаразкаў. Маяран размнажаюць таксама вясной дзяленнем куста і зялёнымі чаранкамі: верхнюю частку маладых аднагадовых парасткаў даўжынёй 13—15 см высаджваюць у рыхлую ўрадлівую глебу на глыбіню 8—10 см, накрываюць іх плёнкай, слоікамі або папяровымі пакетамі. Догляд раслін уключае праполванне, рыхленне міжрадкоўяў, падкормкі аміячнай салетрай (20—30 г на вядро вады) пасля першага зразання. Парасткі зразаюць адзін-два разы за лета ў пачатку цвіцення на вышыні 5 см ад зямлі, сушаць іх і захоўваюць у цені звязанымі ў пучкі.

Remove ads

Зноскі

  1. Напісанне Маяран ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.243
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 80. — 160 с. 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Majorana hortensis Moench.
  3. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  4. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads