Мазаіка люцэрны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мазаіка люцэрны[1] — захворванне раслін, якое вызываецца вірусам мазаікі люцэрны.

Эпідэміялогія

Крыніцай інфекцыі з’яўляецца насенне, хворыя расліны люцэрны, канюшыны, лубіну. Пераносчыкі віруса — гарохавая (Acyrthosiphon pisum), бабовая (Aphis fabae), вялікая вікавая, люцэрнавая (Aphis cracciuvora) тлі[1].

Сімптомы

На лісці ўтвараюцца светла-зялёныя і светла-жоўтыя мазаічныя плямы, лісцевыя пласцінкі становяцца вузкімі і дробнымі. Насенне не развіваецца[1].

Зноскі

  1. Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.. — С. 462

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads