Палессебуд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Палессебуд» (руск.: Полесьестрой) — будаўнічае аб’яднанне ў Мазыры Гомельскай вобласці. Размяшчаецца па адрасе вуліца Пушкіна, 32.

Хуткія факты Палессебуд, Тып ...

Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў[1].

Remove ads

Гісторыя

Заснаванае ў 1939 годзе як будаўнічы трэст «Аблбудтрэст». З 1949 года — Палескае будаўнічае ўпраўленне, з 1953 года — трэст № 3, з 1957 года — упраўленне начальніка работ, з 1959 года — трэст № 6, з 1965 года — трэст «Мазырсельбуд», з 1986 года — будаўнічае ўпраўленне № 3, з 1989 года — «Мазырсельбуд», з 2001 года — рэспубліканскае вытворча-будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства, з 2003 года — камунальнае вытворча-будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства з сучаснай назвай, з 2010 года — адкрытае акцыянернае таварыства[2].

Remove ads

Структура

У складзе прадпрыемства: 9 генеральных падрадных арганізацый, 5 спецыялізаваных перасоўных механізаваных калонаў (ПМК), аўтабаза, завод жалезабетонных вырабаў; аддзел якасці і метралогіі, акрэдытаваны для правядзення і выпрабавання будаўнічых матэрыялаў і кантролю якасці будаўніча-мантажных работ[2].

Дзейнасць

Рэалізуе: будаўніцтва будынкаў і збудаванняў I і II узроўняў адказнасці; будаўніча-мантажныя і спецыяльныя работы; тэхнічны нагляд у будаўніцтве; уладкаванне дарожных пакрыццяў; выраб бетоннай і жалезабетоннай прадукцыі[2].

Рэалізаваныя аб’екты

Прадпрыемствам узведзены адміністрацыйна-гаспадарчыя і прамысловыя аб’екты Мазыра: Дом культуры «Будаўнік», швейная фабрыка, завод меліярацыйных машын, частка карпусоў завода «Мазырсельмаш», кінатэатр «Мір», Наваапостальская царква, будынкі гарадскога выканаўчага камітэта, народнага суда, пракуратуры, крытага рынку, аўта- і рачнога вакзала і інш. А таксама жыллёвыя і грамадскія аб’екты ў Гомельскай вобласці, аб’екты культурна-асветніцкага і сацыяльнага прызначэння: дзіцячыя сады, бальніцы, школы, будынак музейнай экспазіцыі ў Тураве Жыткавіцкага раёна, псіханеўралагічны дом-інтэрнат у пас. Капцэвічы, гасцінічны комплекс на 50 месцаў з басейнам у в. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, Ельскі кансервавы завод, малочна-таварныя фермы і інш[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads