Ляскавічы (Петрыкаўскі раён)
аграгарадок у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ля́скавічы[1] (трансліт.: Liaskavičy, руск.: Лясковичи) — аграгарадок у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Ляскавіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 24 км у напрамку на захад ад горада Петрыкаў, за 214 км ад Гомеля, каля ракі Прыпяць[2]. У Ляскавічах размяшчаецца адміністрацыйны цэнтр Нацыянальнага парка Прыпяцкі, таксама тут знаходзіцца Музей прыроды[3]. З 2010 г. у аграгарадку праходзіць Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Зоў Палесся»[4].
Remove ads
Гісторыя
У 1662 г. згадваецца ў складзе Мазырскага павету ВКЛ[5]. Вёска ўваходзіла ў склад буйного маёнтка Брынёў. У канцы XVIII ст. маёнтак Брынёў з прыналежнымі вёскамі (Брынёў, Ляскавічы, Капцэвічы і інш.) належаў магнатам Хадкевічам.
Геранім Антонавіч Кеневіч (1796—1884) купіў у 1838 г. у графа Аляксандра Францішка Хадкевіча (1776—1838) маёнтак Брынёў (Брынёў, Ляскавічы і інш.). З таго часу маёнтак належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.
У 1968 годзе да вёскі далучана вёска Кабачок[6]. Да 15 жніўня 1974 года цэнтр Ляскавіцкага сельсавета[7]. 20 лютага 1975 года вёска перададзена ў склад Брынёўскага сельсавета[8]. 24 мая 1978 года цэнтр Брынёўскага сельсавета перанесены ў Ляскавічы, а сам сельсавет быў перайменаваны ў Ляскавіцкі[9].
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці

- Свята-Міхайлаўская царква (1993)
- Музей прыроды
Страчаная спадчына
- Свята-Міхайлаўская царква (1879)
Вядомыя асобы
- Іван Міхайлавіч Бамбіза — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads