Мазырская партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мазырская партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскагапартызанская брыгада, створаная ў 1943 годзе на базе 2 партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі ў Мазырскім раёне (арганізаваны ў лютым і чэрвені 1943 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мазырскага, Петрыкаўскага, Ельскага раёнаў. 8 студзеня 1944 года брыгада (500 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Мазырская партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

  • 1-ы партызанскі атарад;
  • 2-і партызанскі атрад;
  • 3-і партызанскі атрад.

Камандаванне

Камандзір

  • Аляксанр Лукіч Жыльскі (верасень 1943 — студзень 1944).

Камісары

  • Міхаіл Кузьміч Ільінкоўскі (верасень — снежань 1943);
  • Мікалай Сяргеевіч Кірушкін (снежань 1943 — студзень 1944).

Начальнік штаба

  • Міхаіл Аляксеевіч Забораў (верасень 1943 — студзень 1944).

Гісторыя

Партызаны 30 верасня 1943 года разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Шчакатава Мазырскага раёна (Нараўлянска-Шчакатоўская аперацыя). 3 кастрычніка 1943 года знішчылі асабовы склад хойніцкага і брагінскага гарнізонаў у час іх перадыслакацыі ў горад Петрыкаў. У ноч на 19 верасня 1943 года на перагоне ЕльскМытва падарвалі 560 рэек. З часцямі Чырвонай Арміі ў студзені 1944 года ўдзельнічалі ў вызваленні горада Мазыра і вёсак Козенкі, Дразды, Бабры, Скрыгалаў.

Remove ads

Памяць

У 1968 годзе каля вёскі Буда Казіміраўская Мазырскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены абеліск.

Літаратура

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads