Петрыкаў
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пе́трыкаў[4] (трансліт.: Pietrykaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Петрыкаўскага раёна. Насельніцтва 10 076 чал. (2017)[5].
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 190 км ад Гомеля, 13 км ад чыгуначнай станцыі Муляроўка на лініі Калінкавічы — Лунінец; аўтадарогі на Мазыр, Калінкавічы, Жыткавічы. Прыстань на Прыпяці, побач з горадам у прыпяць упадае рака Убарць.
Гісторыя
На ўскраіне сучаснага Петрыкава беларускія археолагі выявілі славянскае селішча VI—VII ст. Яго жыхары выплаўлялі жалеза з балотнай руды і ляпілі посуд з гліны.[6]
Петрыкаў вядомы з 1523 года як мястэчка ў Вялікім Княстве Літоўскім. У гэты час ён уваходзіў у склад Слуцкага княства і належаў Алелькавічам.
У першай палове XVI стагоддзя князь Юрый Алелькавіч пабудаваў Петрыкаўскі замак, які быў разбураны ў 1534—1537 гадах падчас вайны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. У 1595—1596 гадах Петрыкаў двойчы быў захоплены атрадамі Севярына Налівайкі.
Падчас Казацкай вайны (1648—1654) быў базай паўстанцаў, з якой адпраўлялі боепрыпасы ў суседнія беларускія гарады. З 1600 да 1917 года буйны маёнтак Петрыкаў (Петрыкаў, Брынёў, Смятанічы, Сялюцічы, Ляскавічы, Найда, Боклань, Курыцічы, Белановічы і інш.) належаў графам Хадкевічам.
З 1793 г. у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Мазырскага павета. У 1848 годзе местачкоўцы былі вызвалены з прыгоннай залежнасці і пераведзены ў мяшчанскае званне[7].
З 1924 года — цэнтр раёна, з 1925 года — горад.
2 ліпеня 1959 года ў склад горада ўключаны вёскі Белка і Чырвоны Агароднік[8].
20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Петрыкаўскі раён і горад Петрыкаў, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Петрыкаўскі раён[9].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1897 год — 5,5 тыс. чал.[10]
- XX стагоддзе: 1939 год — 5,8 тыс. чал, 1959 год — 7,2 тыс., 1970 год — 8,5 тыс. чал., 1995 год — 12,6 тыс. чал.[10], 2000 год — 11,6 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2006 год — 10,5 тыс. чал.; 2014 год — 10 408 чал.; 2016 год — 10 223 чал.[11]; 2017 год — 10 076 чал.[5], 2022 год — 10 127 чал.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, суднабудаўнічы-суднарамонтны завод, завод керамзітавага жвіру і інш. Гасцініца «Прыпяць».
Культура
Падлеткавы клуб «Пралескі» Петрыкаўскага РДК, клуб аматараў тэатра «Крэатыў» Петрыкаўскага РДК, клуб аматараў песні «Ад чыстага сэрца» Петрыкаўскага РДК, вакальная студыя Петрыкаўскага РДК.
Славутасці
- Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Петрыкаўская Свята-Мікалаеўская царква 1910 г.
- Петрыкаўская Свята-Пакроўская царква 18 ст.
- Спаса-Ушэсцеўская царква 1890 г.
- Мемарыяльныя калоны ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года
Вядомыя асобы
- Валянціна Сяргееўна Вяргей (нар. 1946) — беларускі археолаг.
- Леў Мееравіч Лейтман (1896—1974) — беларускі мастак і педагог.
- Міхаіл Фёдаравіч Дзячко (1912—1987) — савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў БССР (1953).
- Машэ Барух Лазебнік (1879—1956)[12]
- Іаан (Пашын) (1881—1938) — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап Тураўскі (1923—1926).
- Мікалай Антонавіч Скеп’ян (нар. 1931) — вучоны ў галіне ўнутраных хвароб, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
- Абрам Хаімавіч Турэцкі (1905—1975) — беларускі матэматык.
- Сямён Ісаевіч Турэцкі (1912—1995)[13]
- Барыс Іосіфавіч Шкляр (1912—1998)[14]
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads