Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
ВНУ ў горадзе Мазыр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мазыры (Гомельская вобласць, Беларусь).
Універсітэт рыхтуе спецыялістаў па 15 спецыяльнасцях, 6 напрамках, 2 спецыялізацыях і 16 дадатковых спецыяльнасцях. На пачатак 2006—2007 навучальнага года ва ўніверсітэце навучалася 8392 студэнты (у тым ліку 3902 на дзённай і 4490 на завочнай форме навучання).
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны на базе Рагачоўскага настаўніцкага інстытута ў 1944 годзе як Мазырскі настаўніцкі інстытут. Першы выпуск спецыялістаў адбыўся ў 1946 годзе. У 1952 годзе рэарганізаваны ў Мазырскі педагагічны інстытут. У 1964 годзе інстытуту прысвоена імя Н. К. Крупскай. У 2002 годзе інстытут быў рэарганізаваны ў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, якому ў 2006 годзе ўказам Прэзідэнта было прысвоена імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.
Remove ads
Факультэты
У складзе МДПУ 6 факультэтаў:
- Тэхнолага-біялагічны факультэт
- Факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі
- Факультэт фізічнай культуры
- Фізіка-інжынерны факультэт
- Філалагічны факультэт
- Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
Рэктары
- (1944—1944) — Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд
- (1944—1945) — Ануфрый Сцяпанавіч Нікіцін
- (1945—1950) — Аляксандр Георгіевіч Карафан[1]
- (1950—1952) — Фядот Акімавіч Калінін
- (1952—1968) — Андрэй Пятровіч Эльман
- (1968—1974) — Валянцін Мікалаевіч Шкурко
- (1974—1983) — Міхаіл Апанасавіч Дзмітрыеў
- (1983—1997) — Уладзімір Аляксандравіч Дударэнка
- (1997—2018) — Валянцін Васільевіч Валетаў
- (з 2018) — Валерый Мікалаевіч Наўныка
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі
- Міхаіл Апанасавіч Дзмітрыеў (1921—2001) — доктар педагагічных навук, прафесар, Герой Сацыялістычнай Працы. Скончыў Мазырскі педагагічны інстытут у 1941 годзе[2]. Рэктар інстытута у 1974—1984 гадах.
- Уладзімір Аляксандравіч Дударэнка (нар. 1934) — скончыў інстытут ў 1956 годзе, рэктар інстытута ў 1983—1997 гадах.
- Святлана Георгіеўна Ціханоўская (нар. 1982) — скончыла ўніверсітэт у 2004 годзе, беларуская палітычная дзяячка, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads