Мазыр (аэрапорт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мазырскі аэрапорт — былы аэрапорт у Гомельскай вобласці Беларусі. Размяшчаўся ў в. Вялікі Бокаў, за 8 кіламетраў ад горада Мазыр. Цяпер база авіяцыі МНС.
Пачаў дзейнічаць у 1930-я гады.
У 1932 годзе ўвайшоў у першую беларускую транспартную авіялінію «Мінск — Глуск — Парычы — Мазыр» (курсіравалі 3 самалёты По-2, пераважна вазілі пошту), а ў 1934 годзе ўвайшоў у адну з чатырох мясцовых пасажырскіх паветраных ліній.[1]
У гады Вялікай Айчыннай вайны аэрапорт быў цалкам разбураны гітлераўцамі.[2]
У 1960-х гадах у сувязі з развіццём горада аэрапорт аднавілі, на 1967 год у аэрапорце было адно звяно, некалькі самалётаў — Як-12 і Ан-2, невялікі калектыў пілотаў.[2]
25 красавіка 1967 года Мазырскі аэрапорт асвоіў новую лінію «Мазыр — Масква».[3]
З Мазырскага аэрапорта рэгулярна выконваліся рэйсы:
- Мінск—Гомель—Мазыр. Першапачаткова на самалётах Лі-2, пазней — Ан-24 і Як-40. Вырабляўся з 40-х па 1992 год, штодня.
- Мінск—Мазыр—Кіеў. Самалёты Ан-24, калі не хапала месца — ляцеў дадаткова Ан-2.
- Мазыр—Масква—Мазыр. Самалёты Як-40. Вырабляўся з 1975 па 1985 год, некалькі разоў на тыдзень.
- Мазыр—Нароўля—Хойнікі—Гомель. Самалёты Ан-2. Вырабляўся штодня.
1 ліпеня 1989 года ў Мазыры быў адкрыты авіяспартсклуб ДТСААФ.
Пасля распаду СССР дзейнасць аэрапорта была спыненая, апошні пасажырскі рэйс з Мазырскага аэрапорта вылецеў у 1992 годзе.
У 2007 і 2015 гадах разглядалася пытанне аб аднаўленні малой авіяцыі ў Мазырскім аэрапорце.
Цяпер у аэрапорце базуецца авіяцыя МНС і лясгаса, праводзяцца злёты аўтаклубаў.
У лютым—сакавіку 2022 года выкарыстоўваўся ў пачатку ўварвання Расіі ва Украіну.
Remove ads
Заўвагі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads