Маймуна Амаду Мурашка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маймуна Дзіка (сапр. імя Маймуна Амаду Мурашка; у дзявоцтве Дзіка; нар. 28 мая 1980 года, Ленінград) — беларуская артыстка, скрыпачка, педагог, былая канцэртмайстар (першая скрыпка[1]) Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь (2003—2009 гг). Прадстаўніца ад Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне 2015 (у дуэце з Юзары; песня «Time»).
Remove ads
Біяграфія
Маці родам з Беларусі, бацька — з Малі. Пасля нараджэння Маймуны бацькі пераехалі ў Малі. Ва ўзросце чатырох гадоў Маймуна пераехала да бабулі ў Магілёўскую вобласць, дзе вучылася ў музычнай школе[2].
У 1999 годзе скончыла Магілёўскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў і ў далейшым Музычную акадэмію ў Мінску, затым кансерваторыю. Стыпендыят спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі. Была канцэртмайстрам і першай скрыпкай Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкина (2003 год).
Сольную кар'еру пачала ў 2009 годзе. У 2012 годзе выступала на «Славянскім базары» ў Віцебску з песняй «Queen of Africa». У 2014 годзе выпусціла альбом «Snowtime».
У 2015 годзе разам з Юзары прадстаўляла Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне», але ў фінал конкурсу не патрапіла[3].
Remove ads
Узнагароды
- 1990 год — лаўрэат міжнароднага конкурсу «Юны віртуоз» (Кіеў, Украіна)
- 1995 год — уладальнік Гран-пры (у складзе камернага ансамбля) міжнароднага конкурсу (Смаргонь, Рэспубліка Беларусь)
- 1996 год — дыпламантка міжнароднага конкурсу «Музыка надзеі»
- 1999 год — стыпендыят спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Зноскі
- Вспоминая свой бал выпускной . Советская Белоруссия. Праверана 18 чэрвеня 2005.(недаступная спасылка)
- Маймуна Амаду Мурашко . ESC 2015. Eurovision Knowledge. Праверана 11 студзеня 2015.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads