Май-Ліс Раяла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Май-Ліс Раяла (фінск.: Maj-Lis Rajala; 26 красавіка 1930, Тамперэ, Фінляндыя — 7 лістапада 2023) — прыма-балерына Фінскага нацыянальнага балета, кінаактрыса, харэограф, выкладчык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 26 красавіка 1930 года ў Тамперэ, у Фінляндыі. У 1939 годзе была залічана ў балетную школу, дзе займалася ў Аляксандра Сакселіна, а ў 1948 годзе была запрошана ў трупу Фінскага нацыянальнага балета, дзе ў 1952 годзе стала салісткай, а з 1956 па 1971 гады — прыма-балерынай.
У 1967 годзе стала выкладаць у балетнай школе Фінскага нацыянальнага балета, а з 1977 па 1982 годзе — балетмайстрам Хельсінкскага гарадскога тэатра. З 1979 па 1982 гады — старшы педагог, а з 1982 года — рэктар балетнай школы.
У 1967 годзе была ўзнагароджана вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Фінляндыі для дзеячаў мастацтва — медалём «Pro Finlandia».
- Першы муж — Нільс Рынкама (1920—1961), фінскі акцёр
- Другі муж — Марці Валтанен. У шлюбе з 1962 года.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads