Макавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Макавыя
Remove ads

Макавыя[1] (Papaveraceae) — сямейства раслін парадку казяльцовакветных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовыя ці аднагадовыя травы, радзей паўкусты, кусты ці невялікія дрэўцы. Лісты чаргаваныя, рэдка амаль процілеглыя ці кальчакаватыя, без прылісткаў. Характэрна наяўнасць у тканках членістых млечнікаў з млечным сокам белага ці аранжавага колеру.

Кветкі адзіночныя або ў рознага роду суквеццях, двухполыя, актынаморфныя ці зігаморфныя, звычайна з двайным калякветнікам, 2-членныя, радзей 3-членныя. Чашалісцікаў 2, іншы раз 3 ці 4, большай часткай ападаючых. Пялёсткаў 4, радзей 6 ці 8-12, у двух кругах, свабодных, часам зусім адсутнічаючых. Тычынкі шматлікія, можа быць 6-12, рэдка 4 — гіпекаум (Hypecoum). Гінецэй паракарпны, з 3 ці 3-20 карпел; завязь верхняя, рэдка паўніжняя са шматлікімі семязачаткамі, радзей з двума або з адным. Плады — каробачкі, часта стручкападобныя.

Remove ads

Арэал

Сямейства ўключае каля 26 родаў і да 250 відаў, распаўсюджаных галоўным чынам ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Арктыцы, Паўднёвай і трапічнай Афрыцы, Усходняй Аўстраліі. У Беларусі прадстаўлена 4 родамі і 8 відамі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads