Макасарцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Макаса́рцы (саманазвы Makasar, Mangasara) — аўстранезійскі народ, карэнныя насельнікі паўднёва-заходняй часткі Сулавесі. Агульная колькасць (2014 г.) - 2 278 000 чал.[1]
Макасарцы блізкія па мове і культуры да бугаў Сулавесі і, відавочна, маюць адзінае паходжанне. У XIV - XVI стст. на самым поўдні паўднёва-заходняга Сулавесі склаліся дзяржавы Макасар і Гова. Пасля 1667 г. Макасар трапіў у залежнасць ад галандцаў, і асноўны цэнтр палітычнага і культурнага жыцця перамясціўся ў Гова[2]. Галандцы першыя вылучылі адрозненні паміж бугамі і макасарцамі. У наш час яны заўважны перад усім у мове, а таксама ў атаесамленні высакароднай часткі насельніцтва менавіта з родамі, якія ў мінулым кіравалі Макасарам і Гова.
Асноўныя заняткі — земляробства з перавагай вырошчвання рысу, дробнае рамяство, гандаль, будаўніцтва суднаў, мараходства. У мінулым макасарскія мараплаўцы абслугоўвалі транспартныя шляхі на значнай тэрыторыі паміж Кітаем на поўначы і Паўночнай Аўстраліяй на поўдні[3]. Макасарцы мелі развітую гарадскую культуру.
У XVI - XVIII стст. сярод макасарцаў распаўсюдзіўся іслам. Большасць вернікаў у наш час — мусульмане-суніты.
- Прадстаўнік высакароднага саслоўя (1913 г.)
- Дзяўчыны-музыканты (1949 г.)
- Сядзіба каля Максара (1929 г.)
- Традыцыйнае суднабудаванне на поўдні Сулавесі
Remove ads
Зноскі
- History of Makassar(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2018. Праверана 8 кастрычніка 2014.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads