Макаўчыцы
былая вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мака́ўчыцы[1] (трансліт.: Makaŭčycy, руск.: Макавчицы) — былая вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з XVI стагоддзя. У 1588 годзе знаходзілася ў Койданаўскай воласці ВКЛ. У 1550—1831 гадах была ў Койданаўскім графстве, належала Радзівілам. З 1831 года ў дзяржаўнай уласнасці. У 1695—1744 гадах у валоданні нойбурскіх пфальцграфінь — «Нойбурскіх уладаннях». З 1878 года належала Касакоўскім і Сакалову. У 1882 годзе адкрыта народнае вучылішча (17 вучняў: 16 хлопчыкаў, 1 дзяўчынка). У 1897 годзе — 557 жыхароў (268 мужчын, 289 жанчын, 534 праваслаўных). У 1909 годзе — 103 двары, 593 жыхары. У 1924—1932 гадах — цэнтр аднайменнага сельсавета. У 1972 годзе — 191 двор, 700 жыхароў.
У 1988 годзе была ўключана ў гарадскую мяжу горада Дзяржынска.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Алег Іванавіч Кот (1966) — беларускі ваенны і палітык.
- Алесь Рыбак (1934—2017) — беларускі пісьменнік.
- Мікалай Піліпавіч Шарко (1924—1997) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Крыніцы
- Макаўчыцы // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна / рэд. кал. Л. М. Драбовіч і інш.; рэд.-уклад. А.І. Валахановіч. — Мн.: БелТА, 2004.— С. 682—683. (бел.)
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads