Максімава (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максімававозера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на мяжы з Латвіяй. Знаходзіцца за 23 км на паўночны захад ад горада Верхнядзвінск, за 7,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Росіца, у басейне ракі Росіца.

Хуткія факты Максімава, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,4 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 3,52 км. Плошча вадазбору каля 2,71 км².

Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя, параслі лесам, на поўначы разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. У цэнтры возера знаходзіцца востраў плошчай 0,8 га. На поўдні выцякае ручай у раку Росіца.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 274. — 599 с. 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 544.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Верхнедвинский район: карта. Верхнедвинск: план. Освея: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2014. 3 000 экз.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads