Максіміліян Гардэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максіміліян Гардэль (фр.: Maximilien Gardel, 18 снежня 1741, Мангейм — 11 сакавіка 1787, Парыж) — французскі танцор і балетмайстар.
Remove ads
Біяграфія
Танцоўшчык эпохі класіцызму, Гардэль выконваў гераічныя партыі (Аляксандр — «Апелес і Кампаспа» Ф. Аспельмайра і інш.). Пераходзячы ад пантамімы да танца, Гардэль адмаўляўся ад выразнасці і эмацыйнасці, пераследуючы толькі дакладнасць і вытанчанасць пластыкі. Ён адмяніў маску і састарэлую форму балетнага касцюма на французскай сцэне (партыя Апалона ў оперы «Кастар і Палукс» Ж. Ф. Рамо, 1772).
У 1773—1781 гадах — памочнік балетмайстра парыжскай Оперы, у 1781—1787 гадах — галоўны балетмайстар.
Балеты-пантамімы, створаныя Гардэлем, былі аналагамі рэпертуарных опер і драм і не адрозніваліся арыгінальнасцю: «Нінета пры двары» Э. Дуні (1778), «Мірза і Ліндор» Ф. Ж. Гасека (1779), «Першы мараплаўца» А. Грэтры (1785) і інш.
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Maximilien Gardel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads