Максіміліян I Вітэльсбах

герцаг Баварыі (1597—1651) From Wikipedia, the free encyclopedia

Максіміліян I Вітэльсбах
Remove ads

Максіміліян I (ням.: Maximilian I. Kurfürst von Bayern) — (17 красавіка 1573 — 27 верасня 1651) — герцаг Баварыі з 1597, курфюрст Пфальца 16231648, курфюрст Баварыі з 1648.

Хуткія факты герцаг Баварыі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Сын герцага Вільгельма V. Выгадаваны езуітамі, ён прасякнуўся глыбокай нянавісцю да пратэстанцтва. У 1597 г. бацька перадаў яму кіраванне, і Максіміліян I паспрабаваў навесці парадак у даволі разладжаных справах. Прадпрыняты былі рэформы ў кіраванні, судзе і войску; асаблівая ўвага звернута на фінансы; значна ўзмоцнена ўлада князя на шкоду земскім чынам.

У 1607 годзе Максіміліян I далучыў да сваіх уладанняў горад Донаўверт і адразу ж увёў там каталіцызм. Калі гэта заахвоціла пратэстантаў згуртавацца ў унію (1608 год), Максіміліян I утварыў супраць іх каталіцкую лігу (1609 год) і стаў у яе главе. Нягледзячы на варожае стаўленне да Габсбургаў, ён прыняў у 1619 годзе бок Фердынанда II і выставіў пад заклад Верхняй Аўстрыі войска пад правадырствам Цілі; апошні разбіў ушчэнт Фрыдрыха V Пфальцкага і чэхаў пры Белай Гары пад Прагай (1620) і заваяваў Пфальц. Ва ўзнагароду за гэта Максіміліян I атрымаў у 1623 годзе ад імператара Верхні Пфальц і годнасць пфальцкага курфюрста.

Калі пры далейшым ходзе вайны імператар імкнуўся падпарадкаваць сабе і свайму палкаводцу Валенштэйну ўсе імперскія войскі, Максіміліян I паспрабаваў разбурыць гэтыя планы і спрыяў падзенню Валенштэйна на зборы курфюрстаў у 1630 годзе. Калі ў 1632 годзе Густаў Адольф заняў Баварыю, Максіміліян I быў адтуль на час выгнаны.

У 1637—1638 года ён ваяваў на Верхнім Рэйне са шведамі і французамі, ад якіх краіна яго нямала пакутавала. Жадаючы пазбавіць Баварыю ад бедстваў вайны, ён, асобна ад саюзнікаў, заключыў з французамі і шведамі Ульмскае перамір'е ў 1647 годзе. Па Вестфальскаму міру 1648 года ён атрымаў верхні Пфальц, графства Кам і зацвярджэнне ў курфюрсцкай годнасці.

Выдатна «Anleitung zur Regierungskunst», складзеная Максіміліянам I для свайго сына і спадчынніка Фердынанда-Марыі і выдадзеная Арэцінам (Бамб., 1822) па-латыні і па-нямецку.

Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118579355 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.

2. N. Geoffrey Parker Maximilian I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Lundy D. R. Maximilian I Kurfürst von Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads