Вільгельм V Набожны
герцаг Баварыі (1579—1597) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільгельм V Набожны (ням.: Wilhelm V der Fromme; 29 верасня 1548; Ландсгут — 7 лютага 1626; Шлайсгайм) — герцаг Баварыі з 1579 па 1597 гады.
Прадстаўнік дынастыі Вітэльсбахаў — сын герцага Альбрэхта V і яго жонкі Ганны Аўстрыйскай. Як яго бацька і дзядуля, Вільгельм прытрымліваўся ідэй Контррэфармацыі.
Remove ads
Біяграфія
Раннія гады
Жыў у сваёй рэзідэнцыі крэпасць Траўсніц у Ландсгуце. Атрымаў езуіцкую адукацыю. Вольны час прысвячаў малітвам і рэлігійнай літаратуры. Быў паломнікам.
Кіраванне

У часы кіравання Вільгельма ўсё некаталіцкае насельніцтва вымушана было пакінуць Баварыю. Герцаг сфарміраваў Духоўны савет, які сачыў за становішчам рэлігійных спраў у краіне. Духоўны савет будаваў новыя кляштары, храмы і школы. У той час адбылася вялікая колькасць выпадкаў рэлігійнага спалення ведзьмаў.
Паміж 1583 і 1597 гадамі ў Мюнхене былі пабудаваны асноўныя цэнтры Контррэфармацыі — езуіцкі каледж і езуіцкая царква Св. Міхаіла. Расходы на адпраўку езуіцкіх місіянераў у Амерыку і Азію прывялі да спусташэння казны.
Рэшта жыцця
15 кастрычніка 1597 года Вільгельм вырашыў адрачыся ад прастола на карысць свайго сына Максіміліяна, а сам сышоў у манастыр, дзе правёў рэштку жыцця.
Памёр Вільгельм у 1626 годзе ў закладзеным ім палацы Шлайсгайм. Пахаваны ў храме Св. Міхаіла, які ён жа і пабудаваў, калі быў герцагам.
Remove ads
Сям’я і дзеці

Ажаніўся з Рэнатай Латарынгскай (1544—1602) 22 лютага 1568 у Мюнхене. У іх нарадзілася 10 дзяцей, трое з якіх памерлі ў маленстве ці дзяцінстве.
- Крыстаф (нар. і пам. 1570)
- Крысціна (1571—1580)
- Максіміліян I (1573—1651) — герцаг Баварыі з 1597, курфюрст Баварыі з 1623.
- Марыя Ганна (1574—1616) — першая жонка германскага імператара Фердынанда II.
- Філіп Вільгельм (22 верасня 1576 — 18 мая 1598) — архібіскуп Рэгенсбурга з 1595, кардынал з 1597.
- Фердынанд (6 кастрычніка 1577 — 13 верасня 1650) — архібіскуп Кёльнскі.
- Элеанора Магдалена (1578—1579)
- Карл (1580—1587)
- Альбрэхт VI (26 лютага 1584 — 5 ліпеня 1666), герцаг Баварска-Лейхтэнбергскі
- Магдалена (4 ліпеня 1587 — 25 верасня 1628); муж: з 1613 Вольфганг Вільгельм (4 лістапада 1578 — 20 сакавіка 1653), пфальцграф Нойбурга з 1614, герцаг Юліха і Берга з 1614
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads