Максім Юр’евіч Рамашчанка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Максім Юр’евіч Рамашчанка
Remove ads

Максім Юр’евіч Рамашчанка (укр.: Максим Юрійович Ромащенко; нар. 31 ліпеня 1976, Паўлаград) — беларускі футбаліст украінскага паходжання, паўабаронца. Рэкардсмен нацыянальнай зборнай Беларусі па колькасці забітых галоў (20). Футбаліст года Беларусі (2004).

Хуткія факты Максім Рамашчанка, Агульная інфармацыя ...

У цяперашні час працуе галоўным трэнерам расійскага клуба «Металург» з Ліпецка.

Максім з’яўляецца малодшым братам беларускага футбаліста і трэнера Міраслава Рамашчанкі.

Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец днепрапятроўскага футбола, пачынаў дарослую кар’еру ва Украіне, у клубе «Паліграфтэхніка». З 1993 года выступаў у Беларусі за «Дняпро», «Фандак» і МПКЦ (разам з апошнім клубам стаў чэмпіёнам краіны).

Выступаў у маскоўскім «Дынама» з 1997 года па 2006 год (з перапынкам). У дублюючым складзе «Дынама» правёў 14 матчаў і забіў 3 галы. За асноўны склад правёў 116 матчаў, забіў 22 мяча.

У 2007 годзе быў іграком маскоўскага «Тарпеда», які выступаў у першым дывізіёне Расіі. Клуб не вырашыў задачу па вяртанні ў Прэм’ер-лігу, а ўмовы новага кантракта, прапанаванага тарпедаўскім кіраўніцтвам, Рамашчанка не задаволілі, і ён пакінуў каманду.

У студзені 2008 года Рамашчанка заключыў кантракт з турэцкім клубам «Бурсаспор» тэрмінам на 1,5 года.

26 чэрвеня 2009 года Максім падпісаў кантракт з падмаскоўнымі «Хімкамі» тэрмінам на 1,5 года[3]. Па заканчэнні сезона на правах свабоднага агента пакінуў клуб.

26 студзеня 2010 года падпісаў кантракт з белгарадскім «Салютам», які раней узначаліў яго брат Міраслаў. Улетку таго ж года Максім, па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з «Салютам».

23 ліпеня 2010 года падпісаў кантракт з бранскім «Дынама» да канца 2010 года з магчымай пралангацыяй, а 10 студзеня 2011 года клуб падоўжыў пагадненне з паўабаронцам па схеме «год + паўгады». У канцы жніўня 2012 года вярнуўся ў «Хімкі»[4]. Па заканчэнні сезона 2012/13 завяршыў прафейсіную кар’еру[5] і застаўся жыць у Маскве.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 1998—2008 гадах — ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы бамбардзір зборнай (20 галоў). Усяго за зборную зрабіў 1 хет-трык і 4 дубля, у тым ліку дубль у браму зборнай Італіі (13 кастрычніка 2004 года, выніковы лік 3:4).

Трэнерская кар’ера

У сезоне 2022/23 працаваў трэнерам юнацкай (да 19 гадоў) каманды «Строгіна». Летам 2023 года ўзначаліў каманду ФШМ, якая гуляла ў аматарскім першынстве Масквы. У маі 2024 года стаў галоўным трэнерам ліпецкага «Металурга»[6].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads