Міраслаў Юр’евіч Рамашчанка

савецкі і беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Міраслаў Юр’евіч Рамашчанка
Remove ads

Міраслаў Юр’евіч Рамашчанка (укр.: Мирослав Юрійович Ромащенко; нар. 16 снежня 1973, Паўлаград) — беларускі футбаліст украінскага паходжання, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (1994—1998). Завяршыў кар’еру ва ўзросце 25 гадоў з-за траўмы, пасля чаго стаў трэнерам.

Хуткія факты Міраслаў Рамашчанка, Агульная інфармацыя ...

Малодшы брат Міраслава, Максім, таксама футбаліст.

Remove ads

Клубная кар’ера

Футбольную кар’еру пачаў ва Украінскай ССР, дзе выступаў за паўлаградскі «Шахцёр» і дубль днепрапятроўскага «Дняпра».

Пасля распаду СССР перабраўся ў Беларусь, дзе на працягу трох сезонаў гуляў за рэчыцкі «Ведрыч» і магілёўскі «Дняпро». У 1994 годзе перайшоў у екацярынбургскі «Уралмаш», а ў 1996 годзе — у маскоўскі «Спартак», у складзе якога стаў двухразовым чэмпіёнам Расіі.

У верасні 1998 года, у матчы за зборную Беларусі супраць зборнай Даніі, атрымаў траўму меніска. За тры гады перанёс 6 аперацый, быў у заяўцы «Спартака», але на полі так і не з’явіўся[2].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 15 матчаў, забіў 1 мяч.

Трэнерская кар’ера

Трэнерскую кар’еру пачаў у ДЮСШ «Спартак», з 2003 года працаваў з дублем «Спартака», з 2006 года — галоўны трэнер дубля. У чэрвені-жніўні 2008 года — старшы трэнер «Тамі».

14 снежня 2009 года быў прызначаны галоўным трэнерам клуба «Салют». Кантракт быў заключаны тэрмінам на адзін год і скасаваны па ўзаемнай згодзе 17 мая 2010 года.

У студзені 2011 года Станіслаў Чарчэсаў запрасіў Міраслава сваім памочнікам у «Жамчужыну-Сочы». З кастрычніка 2011 года яны разам працавалі ў грозненскім «Цераку»[3].

У чэрвені 2013 года Рамашчанка становіцца старшым трэнерам пермскага «Амкара», дзе галоўным трэнерам, з мая 2013 года, быў Чарчэсаў. У матчы 11-га тура Прэм’ер-лігі 2013/14 супраць «Анжы», замест Чарчэсава кіраваў «Амкарам» з броўкі поля[4]. У 2014—2015 гадах працаваў з Чарчэсавым у маскоўскім «Дынама», а ў кастрычніку 2015 года ўслед за ім накіраваўся на працу ў варшаўскую «Легію»[5]. Разам з «Легіяй» стаў чэмпіёнам Польшчы, пасля чаго ў чэрвені 2016 года разам з усім трэнерскім штаб пакінуў варшаўскі клуб[6]. Пасля прызначэння Чарчэсава ў жніўні 2016 года галоўным трэнерам зборнай Расіі ўвайшоў у яго штаб. Заставаўся памочнікам Чарчэсава ў зборнай да яго звальнення ў ліпені 2021 года.

У снежні 2021 года стаў памочнікам Чарчэсава ў венгерскім «Ферэнцварашы»[7]. Працаваў у «Ферэнцварашы» да звальнення Чарчэсава ў ліпені 2023 года.

У жніўні 2023 года быў прызначаны галоўным трэнерам грозненскага «Ахмата»[8]. Падаў у адстаўку з пасады ў красавіку 2024 года[9].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads