Максім Сяргеевіч Малюцін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максім Сяргеевіч Малюцін (16 верасня 1988, Яраслаўль) — беларускі хакеіст-варатар. Цяпер выступае за клуб беларускай Экстралігі «Шахцёр».

Хуткія факты Максім Сяргеевіч Малюцін, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

У сезоне 2005—2006 пачаў кар'еру ў клубе «Віцебск-2». У тым жа сезоне дэбютаваў у беларускай Экстралізе ў камандзе «Віцебск», за які правёў усяго 6 матчаў. Сезон 2007—2008 правёў у «Віцебск-2» у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, згуляўшы толькі адзін матч у Экстралізе за першую каманду. У сезоне 2007—2008 згуляў у Экстралізе за «Віцебск» 24 матчы. Сезон 2008—2009 правёў у Кантынентальнай хакейнай лізе за «Дынама-Мінск». У сезоне 2009—2010 выступаў за «Віцебск». 26 лютага 2010 года перайшоў у клуб «Юнацтва-Мінск».[1]

На міжнародным узроўні Малюцін гуляе за нацыянальную зборную Беларусі, у складзе якой выступаў на маладзёжным чэмпіянаце свету ў 2008 годзе. Быў выкліканы ў нацыянальную зборную для ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 у Ванкуверы, але ў гульнях не ўдзельнічаў.

Remove ads

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].

Зноскі

  1. Пераходы ў лізе. ОФІС ФХРБ (руск.)
  2. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  3. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads