Маладая Беларусь (часопіс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Маладая Беларусь» — заходнебеларускі літаратурна-грамадска-навуковы часопіс. Выдадзены 1 нумар у 1936 годзе ў Вільні на беларускай мове. Рэдактар — В. Тумаш. Меў на мэце кансалідацыю маладых літаратурных і навуковых сіл на грунце нацыянальнай ідэі[1].
Часопіс вітаў намаганні Таварыства беларускай школы, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры і іншых арганізацый у барацьбе за беларускую школу, прааналізаваў стан і задачы нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі (артыкулы «Інтэлігенцыя ў беларускім культурна-грамадскім жыцці» М. Шкялёнка, «Ці існуе крызіс беларускага руху?» В. Грышкевіча)[1].
Пазнаёміў з гісторыяй беларускіх летапісаў, у тым ліку з уключанымі ў іх структуру аповесцямі і апавяданнямі (Я. Станкевіч), зрабіў агляд творчасці кампазітара К. Галкоўскага (артыкул «Мастацкая песня ў Заходняй Беларусі» Р. Шырмы), беларускай савецкай паэзіі 1920-х гадоў (С. Станкевіч)[1].
На яго старонках змешчаны творы М. Танка, М. Машары, М. Васілька, Х. Ільяшэвіча, П. Галавача, А. Александровіч. У хроніцы «З культурнага жыцця» асветлены падзеі беларускай культуры ў Заходняй і Савецкай Беларусі[1].
Спыніў існаванне з-за слабой матэрыяльнай базы і ідэйных рознагалоссяў паміж выдаўцамі[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads