Маласавінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маласа́вінскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ерамееўшчына.

Хуткія факты Маласавінскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Баброўскі сельсавет у складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Расасненскага і Савінскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Баброва[2]. 16 верасня 1957 года ў склад сельсавета са Слатаўшчынскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Барсукі, Бяскі, Гуракі і Пецькі), з Малабахаўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Ерамееўшчына, Карабанавічы і Негаціна), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малое Савіна, а сельсавет перайменаваны ў Маласавінскі[3]. 12 мая 1959 года ў склад Бельскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Вусце і Расасна)[4]. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бельскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Вусце, Марчонкі, Расасна, Слабада, Снегіры, Фесеўка, Церахі і Янкаўшчына)[5]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Маласавінскага сельсавета 24 населеныя пункты[6].

8 ліпеня 2008 года скасавана вёска Снегіры[7], 29 верасня 2009 года — вёска Ваўкулакава[8]. 11 кастрычніка 2021 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Ерамееўшчына[9].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1128 чалавек[10], з іх 94,4 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года — 950 чалавек[12].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads