Малачай балотны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малачай балотны[1][2] (Euphorbia palustris) — від травяністых раслін сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і на ўсход да Паўночна-Заходняга Кітая.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая расліна, 50-150 см даўжынёй. Расліна цалкам голая, высокая. Сцёблы прамыя, трубчатыя, пры аснаванні да 15 мм у дыяметры, разгалінаваныя, са шматлікімі непладаноснымі галінкамі. Сцябловае лісце ў асноўным эліптычнае, 2-11 см даўжынёй, на непладаносных галінках лінейна-ланцэтнае, да аснавання звужанае ў кароткі хвосцік, вострае або тупое, па краі толькі на верхавіне звычайна дробна-пілаватае. Асноўных прамянёў суквеццяў 5-8[2].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Еўропе і на ўсход да Паўночна-Заходняга Кітая[3][4][5]. Насяляе берагі рэк, азёры, прыбярэжныя балоты і балоты[6].
Ва Украіне расце на пойменных лугах, балотах, тальвегах стэпавых балак — на ўсёй тэрыторыі акрамя высакагор'я Карпат і Крыму, досыць звычайны, але часцей сустракаецца на Левабярэжжы[2].
Галерэя
- расліна
- суквецці
- ілюстрацыя
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 51. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 146. (руск.) (укр.)
- Euro+Med Plantbase . Праверана 21.04.2019. (англ.)
- Plants of the World Online — Kew Science . Праверана 21.04.2019. (англ.)
- Germplasm Resources Information Network . Праверана 21.04.2019. (англ.)
- Kavak, S.. Euphorbia palustris . The IUCN (29 жніўня 2014). Праверана 21.04.2019.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads