Малая Неўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Малая Неўка
Remove ads

Малая Неўка — рукаў дэльты Нявы, які адыходзіць ад Вялікай Неўкі ля стрэлкі Каменнага вострава. Аддзяляе Петраградскую старану ад Каменнага і Крастоўскага вострава. Упадае ў Неўскую губу разам з Малой Нявой паміж Пятроўскім і Крастоўскім астравамі. Даўжыня каля 5 км, шырыня 120—300 метраў, глыбіня 3,5-7 метраў. Расход вады — напачатку 224 м³/с.

Хуткія факты Малая Неўка, Характарыстыка ...

Мае прытокі (абодва левыя) — Карпаўка і Жданаўка. У сярэдняй частцы ад Малой Неўкі направа адыходзіць рака Крастоўка, далей упадае ў Сярэднюю Неўку насупраць Елагіна вострава.

Левы бераг у верхняй частцы цячэння ракі асадкаваны ў граніт (набярэжныя Пясочная і Адмірала Лазарава). Правы бераг з мэтай прадухілення размыцця ўмацаваны драўлянымі канструкцыямі.

Малая Неўка з’яўляецца суднаходнай.

  1. Geographic Names Server — 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1194038'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads