Крастоўскі востраў (Санкт-Пецярбург)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крастоўскі востраў (Санкт-Пецярбург)map
Remove ads

Крастоўскі востраў (руск.: Крестовский остров, фінск.: Ristisaari) — востраў у Санкт-Пецярбургу, знаходзіцца ў заходняй частцы горада, на тэрыторыі Петраградскага адміністрацыйнага раёна ў дэльце Нявы. Плошча вострава складае 4,2 км²[1].

Хуткія факты Крастоўскі востраў, Характарыстыкі ...

Ранейшыя назвы вострава: Хрыстафораўскі востраў (1741), востраў Святой Наталлі (1717). Больш за палову плошчы вострава займае Прыморскі парк Перамогі.

На востраве размешчаны дзве станцыі метро: «Крастоўскі востраў» і «Зеніт».

Remove ads

Гісторыя

Паводле адной з легенд, яшчэ да заснавання Санкт-Пецярбурга, на востраве стаяла капліца з вялікім крыжам (руск.: крест), таму востраву далі назву «Крастоўскі». Паводле іншай версіі, калі ўзводзілі асабняк Наталлі Аляксееўны, будаўнікі знайшлі ў зямлі велізарны крыж. Таксама востраў мог быць названы «Крастоўскім» з-за крыжападобнага возера ў яго цэнтры[2]. У 1887 годзе на Крастоўскім востраве было абсталявана першае ў Расіі спецыяльнае стрэльбішча для стэндавай стральбы[3].

У савецкі перыяд разам з Каменным і Ялагіным астравамі ўваходзіў у групу Кіраўскіх астравоў.

У наш час на востраве пабудавана і будуецца вялікая колькасць элітнага жылля. Па кошце квадратнага метра жылля востраў лідыруе сярод тэрыторый Санкт-Пецярбурга[4].

Remove ads

Геаграфічнае становішча

Крастоўскі востраў з поўначы абмяжоўвае рака Сярэдняя Неўка, з поўдня — рака Малая Неўка і з паўночнага ўсходу — рака Крастоўка. Заходні бераг вострава выходзіць на Фінскі заліў. З Петраградскай стараной, а таксама з Ялагіным і Каменным астравамі, Крастоўскі звязвае сістэма мастоў.

На паўночным захадзе ад Крастоўскага вострава Грабным каналам аддзелены Бычы востраў.

Аб’екты на востраве

  • Стадыён Газпрам Арэна
  • Парк атракцыёнаў «Дзіва-востраў»
  • Спорткомплекс «Дынама»
  • Экалога-біялагічны цэнтр «Крастоўскі востраў»
  • Спартыўны комплекс «Сібур Арэна»
  • Гарадская клінічная бальніца № 31
  • Некалькі рэстаранаў[удакладніць]
  • Атэль «Парк Крастоўскі»
  • Бібліятэка Кіраўскіх астравоў

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads