Малеба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малеба (англ.: Pool Malebo) — возера на рацэ Конга, папярэднічае вадаспадам Лівінгстана ніжэй па цячэнні. У дакаланіяльныя часы звалася возерам Нкунда (англ.: Lake Nkunda), таксама раней насіла назву Стэнлі-Пул (англ.: Stanley Pool) у гонар Г. М. Стэнлі.
Мае даўжыню 35 кіламетраў, шырыню 23 км і агульную плошчу каля 500 км². Яе цэнтральная частка занятая востравам Мбаму агульнай плошчай 180 км², які належыць Рэспубліцы Конга. Возера мае глыбіні ад 3 да 10 метраў, узровень вады можа змяняцца на 3 метра на працягу года, у сярэднім застаючыся на вышыні 272 метра над узроўнем мора.
Возера з’яўляецца пачаткам суднаходнага ўчастка Конга ўверх па цячэнні ракі да гарадоў Мбандака, Кісангані і Бангі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads