Маленькі прынц (мультфільм, 2015)
французскі 3D-анімацыйны драматычны фільм-фэнтэзі 2015 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Мале́нькі пры́нц» (фр.: Le Petit Prince) — французскі 3D-анімацыйны драматычны фільм-фэнтэзі паводле аднайменнага рамана Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Рэжысёр — Марк Осбарн, вядомы па мультфільме «Кунг-фу панда». Прэм'ера фільма адбылася на Канскім кінафестывалі 22 мая 2015 года.
У межах праекта «Беларускія ўікэнды» мультфільм быў агучаны на беларускую мову кампаніяй Кінаконг пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. На мову ролі агучвалі: Ганна Хітрык, Сятлана Цімохіна, Зміцер Бейнарт-Саладуха, Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў. Паказы ў кінатэатрах адбываліся з 23 па 25 чэрвеня 2017 года разам з прэзентацыяй першага ў незалежнай Беларусі выдання кнігі «Маленькі Прынц» па-беларуску.[7][8][9]
Remove ads
Сюжэт
Свет не можа існаваць без фантазіі і прыгод. Прынамсі ў гэта верыць лагодны стары лётчык, па суседстве з якім нядаўна пасялілася адна вельмі педантычная мама са сваёй руплівай дачкой. Жыццё дзяўчынкі падпарадкавана строгаму вучэбнаму плану, у якім час на сяброў прадугледжаны толькі наступным летам. Аднак гэты старанна выбудаваны план трашчыць па швах, калі ў жыццё дзяўчынкі ўрываецца дзіўны сусед з ягонымі неймавернымі апавяданнямі пра Маленькага Прынца і далёкія зоркі. Засталося толькі адрамантаваць самалёт, і ў шлях! Так пачынаецца вялікае падарожжа дзяўчынкі - поўнае небяспекі, чарадзейства, гумару і сапраўднага сяброўства.
Remove ads
Узнагароды
- 2016 — Прэмія «Сезар»
- Найлепшы поўнаметражны анімацыйны фільм
- 2017 — Прэмія Эні
- Найлепшая музыка ў анімацыйным поўнаметражным фільме (Ганс Цымер, Рычард Харві і Каміль)
- 2017 — Дзіцячая прэмія BAFTA
- Поўнаметражны фільм
Зноскі
- http://www.wildbunch.biz/movie/the-little-prince/ — Wild Bunch. Праверана 3 верасня 2017.
- film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781 Праверана 8 лютага 2016.
- (unspecified title) Праверана 17 лістапада 2022.
- CineTV
- «Маленькі прынц»: прэм’ера мульціка і кнігі па-беларуску 23-25 чэрвеня . kinakong.by. Праверана 6 лютага 2024.
- Мультфільм «Маленькі прынц» па-беларуску тры дні збіраў аншлагі. 28 чэрвеня — дадатковы паказ . Наша Ніва. Праверана 6 лютага 2024.
- Будзьма беларусамі! » velcom сумесна з «Атлант Тэлекам» прэзентавалі кнігу і мультфільм «Маленькі прынц» на беларускай мове . budzma.org. Праверана 6 лютага 2024.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads