Малкалм Фрэйзер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Малкалм Фрэйзер
Remove ads

Джон Малкалм Фрэйзер (21 мая 1930, Турак (прыгарад Мельбурна — 20 сакавіка 2015, Мельбурн) — аўстралійскі палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Аўстраліі ў 1975—1983 гг.

Хуткія факты Малкалм Фрэйзер, 22-і прэм’ер-міністр Аўстраліі ...

Нарадзіўся ў сям’і з палітычнымі традыцыямі: яго дзед, Сімон Фрэйзер, быў дэпутатам віктарыянскага парламента і аўстралійскага сената. Бацька быў вядомым жывёлаводам. Вучыўся па спецыяльнасці «філасофія, палітыка і эканоміка» ў каледжы Магдалены ў Оксфардзе (скончыў у 1952), дзе ён пасябраваў з будучым прэм’ер-міністрам Канады Джонам Цёрнерам.

З 1955 — дэпутат парламента ад ліберальнай партыі Аўстраліі. Уваходзіў у кансерватыўнае крыло партыі. У 1966 — міністр па справах арміі, у 1969-71 — міністр абароны (сышоў у адстаўку з-за рознагалоссяў з прэм’ер-міністрам, адстойваючы больш актыўны ўдзел Аўстраліі ў вайне ў Індакітаі). У 1968—69 і 1971—72 — міністр адукацыі і навукі. У сакавіку 1975 года абраны лідарам ліберальнай партыі.

З 11 лістапада 1975 года, калі генерал-губернатар Дж. Кэр пазбавіў лідара лейбарысцкай партыі Г.Уітлэма паўнамоцтваў прэм’ер-міністра, узначальваў пераходны ўрад. Пасля выбараў узначаліў кааліцыйны ўрад ліберальнай і нацыянальнай партый.

У 1977 годзе лібералізаваў іміграцыйную палітыку, што рэзка павялічыла прыток эмігрантаў, перш за ўсё з азіяцкіх краін.

Remove ads

Зноскі

  1. Malcolm Fraser // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. John Malcolm Fraser // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads