Мельбурн

сталіца штата Вікторыя, Аўстралія From Wikipedia, the free encyclopedia

Мельбурнmap
Remove ads

Ме́льбурн (англ.: Melbourne /ˈmɛlbə(r)n/, мясцовае маўленне таксама [ˈmælbən, -bn̩]) — другі па велічыні горад у Аўстраліі, цэнтр штата Вікторыя, якая размясцілася вакол заліва Порт-Філіп. Колькасць насельніцтва з прыгарадамі складае каля 3,8 мільёна чалавек (па ацэнках на 2007)[2].

Хуткія факты Краіна, Штат ...

Горад лічыцца адным з асноўных камерцыйных, прамысловых і культурных цэнтраў Аўстраліі. Мельбурн таксама часта завуць «спартыўнай і культурнай сталіцай» краіны, бо ў ім праходзяць шматлікія спартыўныя і культурныя падзеі ў жыцці Аўстраліі[3]. Горад знакаміты сваім спалучэннем віктарыянскай і сучаснай архітэктуры, шматлікімі паркамі і садамі, шматаблічным і шматнацыянальным насельніцтвам. У 1956 годзе Мельбурн прымаў летнія Алімпійскія гульні, а ў 2006 годзе — Гульні Садружнасці[3]. У 1981 годзе праходзіла сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Брытанскай Садружнасці нацый, а ў 2006 годзе — саміт G20, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дзевятнаццаці найбольш развітых краін.

Мельбурн быў заснаваны вольнымі пасяленцамі ў 1835 годзе як сельскагаспадарчае паселішча на беразе ракі Яры (гэта адбылося праз 47 гадоў пасля з’яўлення першага еўрапейскага паселішча ў Аўстраліі)[4]. Дзякуючы залатой ліхаманцы ў Вікторыі горад хутка ператварыўся ў метраполію і стаў да 1865 года самым буйным і найважнейшым горадам Аўстраліі[5]. Але ўжо напачатку XX стагоддзя ён саступіў пальму першынства Сіднею[6].

У перыяд з 1901 года, калі была ўтворана Федэрацыя Аўстраліі, і да 1927 года, калі сталіцай дзяржавы стаў горад Канбера, у Мельбурне размяшчаліся аўстралійскія ўрадавыя ўстановы[7].

Remove ads

Адукацыя і культура

Thumb
Комплекс будынкаў на плошчы Федэрацыі — выдатны прыклад сучаснай архітэктуры
Thumb
Будынак тэатра Прынцэс-Сіэтэ

Мельбурн — культурная і спартыўная сталіца Аўстраліі. У горадзе праводзіцца вялікая колькасць штогадовых культурных мерапрыемстваў, тут размешчаны шматлікія найбуйнейшыя аўстралійскія музеі і выстаўкі. Унікальная і мясцовая архітэктура.

Музычная культура мае глыбокія карані ў горадзе. Шматлікія вядомыя аўстралійскія музыканты з’яўляюцца выхадцамі з Мельбурна. У апошнія гады горад набыў папулярнасць у свеце як адзін з асноўных цэнтраў стрыт-арту. Гэты від сучаснага гарадскога мастацтва стаў папулярны ў Мельбурне настолькі, што гэта знайшло адлюстраванне ў даведніках. Горад лічыцца адным з асноўных сусветных цэнтраў віктарыянскай архітэктуры (18371901), у якім захавалася вялікая колькасць будынкаў гэтага стылю. Архітэктурнае аблічча горада таксама не магчыма ўявіць без выдатных узораў сучаснай архітэктуры, якія з’явіліся ў Мельбурне пачынаючы з сярэдзіны XX стагоддзя.

Тэатральнае жыццё ў Мельбурне вельмі разнастайнае. Горад з’яўляецца домам для Нацыянальнага балета Аўстраліі. Каралеўскі мельбурнскі філарманічны аркестр быў заснаваны ў горадзе ў 1853 годзе і з’яўляецца найстарэйшым прафесійным аркестрам Аўстраліі і адзіным, якія носяць званне «Каралеўскі». У Мельбурне размешчана больш тэатраў, чым у любым іншым горадзе Аўстраліі. Таксама горад з’яўляецца асноўным цэнтрам аўстралійскай моды. Тут штогод праходзіць Мельбурнскі фестываль моды. У горадзе працуе Мельбурнскі ўніверсітэт, Тэхналагічны ўніверсітэт імя Дж. Суінберна.

Remove ads

Сродкі масавай інфармацыі

Найбуйнейшымі газетамі Мельбурна з’яўляюцца Herald Sun, прыналежная Руперту Мёрдаку, і The Age, што належыць кампаніі Fairfax, а таксама вячэрні таблоід mX, які таксама выпускае Мёрдак. Агульнанацыянальная газета The Australian выходзіць у Мельбурне ў выглядзе спецяльнага выпуску для Вікторыі. Гэта газета таксама прыналежыць Мёрдаку. Мёрдак Ньюс Груп выпускае некалькі штотыдневых часопісаў і валодае больш за 50 % акцый Fairfax, такім чынам, усе штодзенныя газеты, якія выходзяць у Мельбурне, уваходзяць у імперыю Мёрдака. Самая буйная ў Аўстраліі муніцыпальная медыякампанія — Leader Newspapers — выпускае 33 мясцовых штотыднёвыя газеты, якія асвятляюць праблемы раёнаў і муніцыпалітэтаў Мельбурна.

У Мельбурне выходзяць у эфір тры камерцыйных тэлеканала: Seven, Nine і Ten, а таксама тры грамадскіх: ABC, SBS і муніцыпальны канал C31. У Мельбурне вяшчаюць вялікая колькасць радыёстанцый, якія галоўным чынам належаць тром асноўным сеткам горада: DMG Radio Australia, Austereo і Southern Cross Broadcasting.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Турызм

Турызм з’яўляецца найважнейшай складальнікам эканомікі Мельбурна. Па даных на 2004 год горад наведала 7,6 мільёнаў аўстралійскіх турыстаў і 1,88 мільёнаў турыстаў з-за мяжы[11]. Благодаря проведению в городе большого количества спортивных соревнований международного уровня здесь широко распространён спортивный туризм[12]. Сярод турыстов, якія наведваюць горад, значную частку складаюць маладыя людзі, якія вандруюць як бэкпекеры. Дзякуючы правядзенню ў горадзе вялікай колькасці спартыўных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўня тут шырока распаўсюджаны спартыўны турызм. У 2008 годзе Мельбурн упершыню абагнаў Сідней па такім паказчыку, як колькасць грошай, патрачаная ў горадзе аўстралійскімі турыстамі[13]

Remove ads

Гарады-пабрацімы

Асноўныя славутасці

Thumb
Каралеўскі выставачны цэнтр
Thumb
Катэдж капітана Джэймса Кука
Thumb
Выгляд на паўднёвы бераг ракі Яры і небаскроб Эўрэка-Таўэр
  • Дзяржаўная бібліятэка Вікторыі — адна з найбуйнейшых бібліятэк у Аўстраліі. Будынак бібліятэкі ўяўляе сабой выдатны прыклад каланіяльнага класіцызму. З’яўляецца не толькі кніжным сховішчам, але адначасова важным ачагом культурнага жыцця горада. Тут праходзяць шматлікія выстаўкі, канферэнцыі, сустрэчы з пісьменнікамі.
  • Будынак вакзала Фліндэрс-Стрыт Стэйшн — будынак вакзала, які размяшчаецца ў самым цэнтры горада, з’яўляецца своеасаблівай візітнай карткай горада. Яго выяву можна пабачыць на шматлікіх плакатах, паштоўках і значках, прысвечаных Мельбурну. Вакзал з’яўляецца найстарэйшай чыгуначнай станцыяй у Аўстраліі, у наш час лічыцца помнікам архітэктуры і знаходзіцца пад аховай урада Вікторыі.
  • Будынак Парламента Вікторыі — адзін з выдатных узораў грамадзянскай архітэктуры не толькі ў Аўстраліі, але і ў свеце. У гэтым будынку ў перыяд з 1901 па 1927 гады размяшчаўся Федэральны Парламент Аўстраліі.
  • Каралеўскі выставачны цэнтр — будынак размяшчаецца ў парку Карлтан-Гардэн, пабудаваны ў 1880 годзе. Выдатны прыклад Віктарыянскай архітэктуры. Будынак першым у Аўстраліі атрымала статус Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА. У гэтым будынку праходзіла першае паседжанне Аўстралійскага парламента 9 мая 1901 года, на якім была абвешчана незалежнасць Аўстраліі.
  • Катэдж капітана Джэймса Кука — невялікі каменны катэдж, які належаў у мінулым сям’і капітана Джэймса Кука, перанесены ў Мельбурн з Англіі ў першай палове XX-га стагоддзя. Гэты будынак з’яўляецца нацыянальнай святыняй Аўстраліі і найважнейшай турыстычнай славутасцю горада.
  • Краўн Казіно
  • Мельбурнскі акварыўм — размешчаны ў самым цэнтры горада, на беразе ракі Яра. Валодае цікавай калекцыяй марскога і рачнога жыцця Аўстраліі, а таксама сумежных частак сусветнага акіяна.
  • Мельбурнскі музей — найбуйнейшы музей у Паўднёвым паўшар’і. Экспазіцыі музея прысвечаны гісторыі Аўстраліі, штата Вікторыя і непасрэдна горада Мельбурн. Будынак музея ўяўляе сабой цікавы экзэмпляр сучаснай архітэктуры. Апроч музейных экспазіцый, у будынку размешчаны глядзельная зала, тэатр, кінатэатр IMAX.
  • Манумент памяці — адзін з найбуйнейшых у Аўстраліі помнікаў воінам, удзельнікам усіх ваенных канфліктаў, у якіх брала ўдзел краіна. У якасці ідэі праекта асноўнага будынка выкарыстаны легендарны Маўзалей у Гелікарнасе, адно з сямі цудаў свету.
  • Музей іміграцыі
  • Набярэжная Яры
  • Нацыянальная галерэя Вікторыі
  • Плошча Федэрацыі — адно з асноўных месцаў грамадскіх сходаў і мерапрыемстваў у цэнтральнай частцы горада. Знакамітая сваёй сучаснай і шмат у чым супярэчлівай архітэктурай. Тут размяшчаюцца шматлікія выставачныя памяшканні, кінатэатры, рэстараны, кафэ, бары. Вялікая адкрытая прастора плошчы злучае паміж сабой цэнтральную частку Мельбурна, набярэжную Яры і сумежныя паркі.
  • Рыялта Таўэр — адзін з самых высокіх будынкаў у горадзе і ў Аўстраліі. На 55 паверсе будынка, на вышыні 234 метра, размяшчаецца назіральная пляцоўка, якая лічыцца адной з асноўных славутасцяў Мельбурна.
  • Рынак каралевы Вікторыі — найстарэйшы рынак размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад цэнтра горада. Нараўне з чыста камерцыйным значэннем, мае важнае гістарычнае і турыстычнае значэнні. З’яўляецца адным з самых наведвальных месцаў горада.
  • Сабор Святога Паўла — галоўны англіканскі сабор Мельбурна. Знаходзіцца ў самым цэнтры горада, утворачы архітэктурную вось цэнтральнай часткі Мельбурна. Знакаміты сваім арганам і самым высокім шпілем, сярод англіканскіх цэркваў, па-за межамі Англіі.
  • Сабор Святога Патрыка — найбуйнейшы каталіцкі сабор у горадзе. Уяўляе сабой выдатны прыклад неагатычнага стылю. Сабор з’яўляецца найбуйнейшым царкоўным збудаваннем пабудаваным у свеце ў XIX стагоддзі.
  • Цэнтр мастацтваў Мельбурна
  • Эурека Тауэр
Thumb
Выгляд на начны Мельбурн з боку новага раёна Доклендс
Thumb
Панарама Мельбурна
Remove ads

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads