Вуліца Мянжынскага (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Мянжы́нскага — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва.
Remove ads
Гісторыя
Гістарычная назва — Малое Завалле. У 1939 годзе перайменавана ў гонар савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Вячаслава Мянжынскага. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1940 — пачатку 1950-х гадоў калі, паводле генплана 1947—1950 гадоў пачалася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада. Паводле генплана 1980—1981 гадоў вуліца ўваходзіла ў зону забудовы цэнтральнага планіровачнага раёна[1].
Remove ads
Размяшчэнне
Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Леванеўскага і Вароўскага, да якіх паралельна. З’яўляецца працягам завулка Глінкі, пачынаецца ад вуліцы Чалюскінцаў, з паўночнага захаду прымыкае Невельскі завулак, перасякае вуліцу Прамысловую, ізноў з паўночнага захаду прымыкаюць Іжэўская вуліца і завулак Мянжынскага, з паўднёвага ўсходу — вуліца Пляханава, абрываецца схілам даліны Струшні. Даўжыня вуліцы складае каля 0,92 км.
Remove ads
Забудова
У вулічнай забудове пераважаюць 2-павярховыя, пераважна жылыя дамы[1].

- (вул. Чалюскінцаў, 54) — чатырохпавярховы жылы дом. Сваю мянушку «шэры дом» ён атрымаў у 1930-я гады, калі быў пабудаваны і пафарбаваны ў шэры колер. На першым паверсе размяшчаўся гастраном, які насіў такую ж назву. Пазней краму перанеслі ў дом праз дарогу, але яна так і не згубіла сваю назву. У доме правёў сваё дзяцінства і юнацтва расійскі поп-спявак Барыс Маісееў[2].

- № 14 — Сярэдняя школа № 11. У будынку школы ў 1941 годзе знаходзіўся штаб 172-й сталковай дывізіі (камандзір М. Т. Раманаў), якая абараняла горад ад нацыстаў. У 1964 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1].


- № 16 — будынак пачатку ХХ стагоддзя —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000035
- № 18 — будынак пачатку ХХ стагоддзя —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000035
- № 20 — 24-кватэрны чатырохпавярховы жылы дом па тыпавым праекце Н. Макляцовай (пабудаваны прыкладна ў 1932—1938 гг.).
- № 31 — 24-кватэрны чатырохпавярховы жылы дом па тыпавым праекце Н. Макляцовай (пабудаваны прыкладна ў 1932—1938 гг.).
Паркі і скверы

На большай частцы сваёй даўжыні вуліца ўяўляе сабой бульвар.
Зноскі
- Менжинского улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads