Вуліца Вароўскага (Магілёў)
Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Вароўскага (руск.: улица Воровского) — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне. Названа ў гонар расійскага рэвалюцыянера, публіцыста і дыпламата Вацлава Вацлававіча Вароўскага (1871—1923).
Пачынаецца ад скрыжавання вуліц Правая Дубравенка і Струшня, з паўднёвага ўсходу прымыкаюць 2-і Ленінградскі і Яравы завулкі, Рынкавы тупік, Быхаўская вуліца, з паўночнага захаду — Прамысловы завулак, перасякае вуліцу Пляханава, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Чалюскінцаў. Працягласць вуліцы складае 890 м.
Remove ads
Гісторыя
Узнікла на Задубравенскім пасадзе. У XIX — пачатку XX стагоддзя на яе месцы былі частка Быхаўскай вуліцы, Салтанаўская і Белаградская вуліцы. За савецкім часам іх перайменавалі ў вуліцу Вароўскага.
- Вуліца на плане горада 1778 г.
- Вуліца на плане горада 1835 г.
- Быхаўская, Салтанаўская і Белаградская вуліцы на плане горада 1918 г.
- Вуліца Вароўскага на нямецкім аэрафотаздымку. 23 чэрвеня 1941
Remove ads
Забудова
- № 11 (вул. Пляханава, 23) — карпусы былога яўрэйскага рамеснага вучылішча (1903 год) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000044
- № 29 — будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (1889—1892) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000016
- № 41 — першы будынак Магілёўскага настаўніцкага інстытута (XIX — пачатак XX стагоддзя)
- Першы будынак Магілёўскага настаўніцкага інстытута
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Вароўскага (Магілёў)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads