Маломбэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маломбэmap
Remove ads

Маломбэ (англ.: Malombe) — прэснаводнае возера на поўдні Малаві. Утвараецца на рацэ Шырэ, дзеліць яе плынь на верхнюю і ніжнюю. Плошча паверхні (2017 г.) — 314 км². Найбольшая глыбіня — каля 5,6 м.

Хуткія факты Маломбэ, Морфаметрыя ...

Возера Маломбэ сфарміравалася ў паўднёвай частцы Вялікай рыфтавай даліны ў выніку затаплення натуральнай западзіны ракою Шырэ. Сярэдняя частка адметна крутым схілам дна на захадзе. Паўднёвая частка паніжаецца спадзістым схілам да самага глыбокага месца. Дно пакрыта гразевымі адкладаннямі.

Возера насяляе каля 10 відаў прамысловых рыб. Рыбалоўства вядзецца на працягу ўсяго года. У найбольш спрыяльныя гады вылаў рыбы дасягае 12 тысяч тон. Тым не меней, празмерны лоў прывёў да скарачэння рыбных рэсурсаў. Возера пацярпела ад рэгулявання ўзроўню вады на рацэ Шырэ. Яго ўзровень і плошча паверхні скараціліся.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads