Шырэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шы́рэ (англ.: Shire River, парт.: Rio Chire) — рака ў Афрыцы, у Малаві і Мазамбіку, левы прыток ракі Замбезі.
Даўжыня ракі 402 (600[1]) км. Плошча вадазбору каля 150 000[1] км². Рака бярэ пачатак у возеры Малаві (Ньяса), працякае па Усходне-Афрыканскім пласкагор’і. Возера Маломбэ ўмоўна падзяляе яе плынь на верхнюю і ніжнюю. Каля спуску з пласкагор’я да даліны Замбезі на рацэ парогі і вадаспады. Найбольшы ўзровень вады ў рацэ ў лістападзе—красавіку. Рака суднаходная ад вусця да вадаспада Кабарэга.
На рацэ ГЭС Нкула-Фолс і Тэдзі-Фолс.
Remove ads
Зноскі
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 566. — 671 с. с илл.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads