Малыя Матыкалы

вёска ў Брэсцкім райне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Малы́я Матыка́лы[1] (трансліт.: Malyja Matykaly, руск.: Малые Мотыкалы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 16 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Вялікія Матыкалы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Насельніцтва

  • 45 двароў, 255 жыхароў (1876)
  • 33 двары, 225 жыхароў (1897)
  • 271 жыхар (1905)
  • 23 двары, 126 жыхароў (1921)
  • 128 жыхароў (1970)
  • 21 гаспадарка, 42 жыхары (2005)

Гісторыя

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Матыкалы. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 года 133 сялянскія душы. У 1897 годзе працаваў млын.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 8 вяскоўцаў.

Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр ""Заходні".

Remove ads

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads