Малыя Сурвілішкі

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Малы́я Сурві́лішківозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на захад ад горада Паставы, каля вёскі Сурвілішкі, у басейне ракі Камайка.

Хуткія факты Малыя Сурвілішкі, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,29 км². Даўжыня 1,02 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Даўжыня берагавой лініі 3,16 км. Аб'ём вады 0,33 млн м³. Плошча вадазбору 135 км².

Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м (на ўсходзе 1—2 м), разараныя. Берагі сплавінныя, на ўсходзе пясчаныя. Дно плоскае, ілістае. Поўнасцю зарастае. Праз возера цячэ рака Камайка, якая злучае яго з возерам Вялікія Сурвілішкі.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads