Малькавіцкі сельсавет (Ганцавіцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́лькавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Малькавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Лунінецкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1954 чалавекі[2], з іх 97,0 % — беларусы, 1,7 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1250 чалавек[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads