Малькальм I
кароль Шатландыі (943—954) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малькальм I Руды (шатл. гэл.: Máel Coluim An Bodhbhdercc, англ.: Malcolm I the Dangerous Red, памёр у 954) — кароль Альбы (Шатландыі) (943—954), сын караля Дональда II.
Remove ads
Біяграфія
Малькальм I стаў каралём Шатландыі ў 943 годзе пасля адрачэння ад прастола яго дзядзькі Канстанціна II. У 945 годзе кароль Англіі Эдмунд I захапіў Стратклайд. Узяўшы сабе паўднёвыя вобласці Стратклайда (Кумбрыю), ён дазволіў Малькальму валодаць астатнімі тэрыторыямі ў абмен на дагавор аб саюзе. Хутчэй за ўсё, пры гэтым Дональд III працягваў кіраваць Стратклайдам, але ўжо як васал шатландскага караля. Малькальм працягваў быць саюзнікам Англіі і пасля смерці Эдмунда. У 952 годзе шатландцы здзейснілі набег на Нартумбрыю, якая знаходзілася пад кантролем вікінгаў, і прасунуліся на поўдзень да ракі Тыс, затым вярнуліся назад, прыгнаўшы мноства палонных і рагатай скаціны.
Малькальм I загінуў у 954 годзе, пры здушэнні мецяжу ў Морэі. Ён быў пахаваны на востраве Аяна.
Remove ads
Зноскі
- Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads