Мальта

астраўная краіна ў Міжземным моры From Wikipedia, the free encyclopedia

Мальтаmap
Remove ads

Ма́льта, Рэспу́бліка Ма́льта (мальт.: Repubblika ta' Malta, англ.: Republic of Malta) — астраўная дзяржава (Мальтыйскі архіпелаг) ў цэнтральнай частцы Міжземнага мора, на поўдзень ад Сіцыліі.

Хуткія факты Мальта, Дата незалежнасці ...
Remove ads

Дзяржаўны лад

Мальта — парламенцкая рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1964 года (з папраўкамі 1974 і 1987). Заканадаўчая ўлада належыць парламенту Мальты, які складаецца з Прэзідэнта і Палаты прадстаўнікоў, якая складаецца з 65 дэпутатаў. Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам на чале з Прэм’ер-міністрам.

Прырода

Краіна займае 2 параўнальна значныя астравы востраў Мальта (246 км²) і востраў Гоца (67 км²) і некалькі дробных. У рэльефе пераважаюць закарставаныя вапняковыя плато вышынёй да 253 метраў. Клімат міжземнаморскі з гарачым сухім летам і лагоднай дажджлівай зімой; сярэдняя тэмпература лютага +12 °C, жніўня +25 °C. Ападкаў каля 530 мм за год. Рэк і ручаёў няма. У расліннасці пераважае рэдкі травастой са злакаў, на схілах пусткі з нізкімі сухалюбівымі хмызнякамі і хмызнячкамі. Невялікія гаі з хвоі, пініі, дубу. Жывёльны свет бедны. Рэзерват Гадыра.

Remove ads

Гісторыя

Мальта была заселена прыкладна з 5900 года да н.э.[3], з моманту прыбыцця пасяленцаў, якія паходзяць з еўрапейскіх неалітычных земляробаў[4]. Аб гэтым сведчыць кераміка храмавага компллексу Скорба, якая прыналежала, магчыма сіканам[5].

Беларуска-мальтыйскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мальта ўсталяваныя 16 лютага 1993. 9 чэрвеня 2011 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы Беларусь Я. А. Шастакоў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Мальты Дж. Абеле ў якасці Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта па сумяшчальніцтве. 

21 чэрвеня 2012 Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г. Валеце прызначаны грамадзянін Мальты П.Фенех. У 2012 годзе беларуска-мальтыйскі тавараабарот склаў 2,2 млн долараў ЗША. Абарот гандлю паслугамі пры гэтым склаў 4,1 млн долараў. У першым паўгоддзі 2013 з Мальты ў эканоміку Беларусі прыцягнута 0,6 млн долараў ЗША інвестыцый[6].

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads