Мамілярыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мамілярыя (Mammillaria) — адзін з найбуйнейшых родаў у сямействе кактусавыя. На сёння ў родзе прызнаны 171 від і разнавіднасць. Па колькасці відаў род Mammillaria ўваходзіць нараўне з родамі Opuntia і Echinopsis у тройку самых шматлікіх.
Упершыню Мамілярыя была апісана Карлам Лінеем пад назвай Cactus mammillaris у 1753 годзе ў яго працы Species Plantarium. Назва роду паходзіць ад лацінскага mammilla — сасок, што паказвала на туберкулы, або сасочкі — адну з адметных асаблівасцяў расліны. У 1812 брытанскі даследчык кактусаў Адрыян Хаварт апісаў род Mammillaria і ўключыў у яго віды з агульнымі прыкметамі.
Большасць Мамілярый паходзіць з Мексікі, але некаторыя віды растуць на паўднёвым захадзе ЗША, у Вест-Індыі, Калумбіі, Венесуэле, Гватэмале і Гандурасе.
Remove ads
У склад роду Mammillaria (у прынятай у гэтым артыкуле сістэматыцы) уключаюцца расліны, якія ў розны час уключаліся ў прыведзеныя ніжэй роды. У іншых сістэматыках, напрыклад, Бакеберга, роды Krainzia, Dolichotele і т. п. з'яўляюцца самастойнымі. Род Cactus L., першы род кактусаў, апісаны Лінеем, у сучасных сістэматыках адсутнічае.
- Bartschella Britton & Rose
- Cactus L.
- Chilita Orcutt
- Cochemiea (K.Brandegee) Walton
- Dolichothele (K.Schum.) Britton & Rose
- Ebnerella Buxb.
- Haagea Fric
- Krainzia Backeb.
- Lactomammillaria Fric, nom. inval.
- Leptocladia Buxb.
- Leptocladodia Buxb.
- Mamillaria F.Rchb., orth. var.
- Mamillopsis (E.Morren) F.A.C.Weber ex Britton & Rose
- Mammariella Shafer, nom. inval.
- Mammilaria Torr. & A.Gray, orth. var.
- Neomammillaria Britton & Rose
- Oehmea Buxb.
- Phellosperma Britton & Rose
- Porfiria Boed.
- Pseudomammillaria Buxb.
- Solisia Britton & Rose
Remove ads
Вядомыя наступныя віды:
Класіфікацыя Мамілярый паводле Адрыяна Д. Люці (1995)
Падрод Dolichothele
Падрод Oehmea
Падрод Cochemiea
Падрод Mammillaria
|
Класіфікацыя Мамілярый паводле Эдвардза Ф. Андэрсана (2005)
|
|
|
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads