Манастыр Святой Кацярыны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Манастыр Святой Кацярыныmap
Remove ads

Манастыр Святой Кацярыны (Сінайскі манастыр, грэч. Μονὴ τῆς Ἁγίας Αἰκατερίνης, араб. دير سانت كاترين) — адзін з самых старажытных бесперапынна дзеючых хрысціянскіх манастыроў у свеце. Заснаваны ў IV стагоддзі ў цэнтры Сінайскага паўвострава ля падножжа гары Сінай (біблейская Харыў). Умацаваны будынак манастыра пабудаваны па загадзе імператара Юстыніяна ў VI стагоддзі. Насельнікамі манастыра ў асноўным з'яўляюцца грэкі праваслаўнага веравызнання.

Хуткія факты Манастыр Святой Кацярыны, Краіна ...

Першапачаткова называўся манастыром Праабражэння або манастыром Неапалімай купіны. З XI стагоддзя, у сувязі з распаўсюджваннем шанавання святой Кацярыны, мошчы якой былі здабыты Сінайскім манахамі ў сярэдзіне VI стагоддзя, манастыр атрымаў новую назву — манастыр Святой Кацярыны.

У 2002 годзе манастырскі комплекс быў уключаны ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны.

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Хуткія факты
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads