Мандрагонэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мандрагонэmap
Remove ads

Мандрагонэ (італ.: Mondragone) — італьянскі горад на ўзбярэжжы Тырэнскага мора, размешчаны за 45 км ад Неапаля.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

У старажытнасці гэты раён засялялі аўрункі. У 296 г. да н.э. рымлянамі паблізу развалін грэчаскага Сінопа была заснавана калонія Сінуэса. На мяжы нашай эры Сінуэса квітнела як станцыя на Апіевай дарозе і цэнтр значнага вінаробнага раёна. Па звестках Тацыта, менавіта ў Сінуэсе памёр ад атруты імператар Клаўдзій.

У Мандрагонэ захавалася некалькі сведчанняў існавання антычнай Сінуэсы, уключаючы акведук і маўзалей Торэ-дэль-Паладзіна (I ст. да н.э.). У 1911 годзе пры апрацоўцы вінаградніку была зроблена сенсацыйная знаходка — статуя багіні Афрадыты IV стагоддзя да н.э., якая паходзіла, як мяркуецца, з вілы Цыцэрона. У цяперашні час «Венера з Сінуэсы» ўпрыгожвае Нацыянальны музей у Неапалі.

Remove ads

Зноскі

  1. Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q214195'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads