Манрэальскі ўніверсітэт
універсітэт у Канадзе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Манрэальскі ўніверсітэт (фр.: Université de Montréal) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Манрэаль у правінцыі Квебек, Канада.
Remove ads
Remove ads
Агульная характарыстыка
Установа ўключае ў сябе трынаццаць факультэтаў, больш за шэсцьдзесят кафедр і дзве даччыныя установы: політэхнічную школу і школу бізнесу. Ён прапануе больш за 650 праграм бакалаўрыяту і магістратуры, у тым ліку 71 праграму аспірантуры. Навучанне вядзецца пераважна на французскай мове.
Універсітэт быў заснаваны як кампус-спадарожнік Універсітэта імя Ф. Лаваля ў 1878 годзе. Ён стаў незалежнай установай пасля таго, як у 1919 годзе быў выдадзены папскі статут. Універсітэт пераехаў з Лацінскага квартала Манрэаля ў цяперашняе месца на Каралеўскай гары ў 1942 годзе. Ён быў зроблены свецкай установай у 1967 годзе.
Remove ads
Структура
- Факультэт планавання
- Факультэт мастацтваў і навук
- Факультэт права
- Факультэт медыцыны
- Факультэт стаматалогіі
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны
- Факультэт музыкі
- Школа оптаметрыі
- Факультэт фармацыі
- Школа грамадскага здароўя
- Факультэт адукацыйных навук
- Факультэт медсястрынства
- Факультэт бесперапыннай адукацыі
- Політэхнічная школа
- Школа бізнесу
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads