Мануэль Нар’ега

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мануэль Нар’ега
Remove ads

Мануэль Антоніа Нар’ега Марэна (ісп.: Manuel Antonio Noriega; 11 лютага 1934, горад Панама, Панама29 мая 2017) — панамскі ваенны дзеяч, камандуючы Нацыянальнай гвардыі, дэ-факта кіраўнік Панамы ў 19831989 гадах.

Хуткія факты Мануэль Нар’ега, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 11 лютага 1934 года ў Панаме. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў Нацыянальным інстытуце Панамы, Нар’ега скончыў ваеннае вучылішча Чарыльяс у Перу. У 1962 годзе ў званні малодшага лейтэнанта ён пачаў службу ў другой ваеннай акрузе Нацыянальнай гвардыі, пасля атрымаў званне капітана і пасаду кіраўніка батальёна. У 1968 годзе ў званні маёра Нацыянальнай гвардыі, Нар’ега падтрымаў дзяржаўны пераварот, ажыццёўлены генералам Амарам Тарыхасам. У 1969 годзе быў прызначаны на пасаду кіраўніка Упраўлення ваеннай разведкі і контрразведкі Генеральнага штаба.

Пасля гібелі Тарыхаса ў авіякатастрофе ў 1981 (па адной з версій, арганізаванай Нар’егам) Нар’ега быў прызначаны начальнікам генеральнага штаба ўзброеных сіл пры новым ваенным урадзе. У 1983 годзе стаў камандуючым нацыянальнай гвардыі, а неўзабаве і фактычным кіраўніком дзяржавы. Звергнуты ў 1989 годзе ў выніку ваеннай аперацыі ЗША ў Панаме.

У 1995 годзе суд Панамы завочна прызнаў Нар’егу вінаватым у палітычных забойствах і прысудзіў яго да 20 гадоў турмы.

Памёр 29 мая 2017 года ў Панаме.

Remove ads

Зноскі

  1. Manuel Noriega Morena // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  2. La Nación — 2017. — 159486 экз. — ISSN 0325-0946 Праверана 30 мая 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1507630'></a>
  3. Národní autority České republiky Праверана 15 снежня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  4. Catalog of the German National Library Праверана 16 красавіка 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23833686'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads