Манфрэд Сіцылійскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Манфрэд Сіцылійскі
Remove ads

Манфрэд (1232, Веноза[d], Базіліката26 лютага 1266[1][2][…], Беневента, Каралеўства Сіцылія) — кароль Сіцыліі (1258—1266), сын імператара Фрыдрыха II і графіні Б’янкі Ланчыя[en]. Фрыдрых прызнаў яго сваім законным сынам толькі ў перадсмяротныя хвіліны і пакінуў яму княства Тарэнцкае і кіраванне дзяржавай да прыбыцця яго зводнага брата, Конрада IV. Пасля смерці Конрада (1254) Манфрэд быў абраны рэгентам дзяржавы.

Папа Інакенцій IV адмаўляўся прызнаць за Гогенштаўфенам права на спадчыну, таму Манфрэд збег да сарацынаў у Люцэру. На чале іх ён перамог папскія войскі, скарыўшы Капую, Неапаль, Аверзу і Брындызі, пераправіўся ў Сіцылію. На падставе фальшывых чутак аб смерці Конрадзіна[de] ён усклаў на сябе каралеўскую карону (1258), але як толькі з’явіліся пасланыя ад Конрадзіна, ён прызнаў яго права на спадчыну. Жывучы ў Палерма, Манфрэд спрыяў паэтам і вучоным.

Не саромеючыся праклёну Папы, ён дапамагаў выгнаным фларэнційскім гібелінам, якія пры яго садзейнічанні атрымалі перамогу пры Монтаперці[it] (4 верасня 1260); такім чынам ён набыў уладу над Фларэнцыяй і амаль усёй Тасканай. Выдаўшы (1262) сваю дачку ад першага шлюбу, Канстанцыю, за Педра Арагонскага, ён забяспечыў сабе абарону на Захадзе; ажаніўшыся ж другі раз з Аленай, сястрой эпірскага дэспата Міхаіла II, ён паказаў, што на Усходзе будзе прытрымлівацца нармана-гогенштаўфенскай палітыкі.

Узмацненне ўлады Манфрэда ўзбудзіла незадавальненне прыхільнікаў Конрадзіна ў Германіі і прымусіла Папу Урбана IV заключыць дамову з Карлам Анжуйскім, які ў 1266 годзе ўварваўся ў паўднёвую Італію. У бітве, якая адбылася пры Беневента[en] (26 лютага 1266 г.), немцы былі разбітыя; Манфрэд шукаў смерці і знайшоў яе. Яго ўдава і дзеці былі захоплены і выдадзены Карлу Анжуйскаму; яго тры сыны ўсё жыццё правялі ў турме, а дачка Беатрыс пасля 18-гадовага зняволення была выпушчана з турмы ў абмен на Карла II, сына Карла I.

Remove ads

Зноскі

1. Manfred // Brockhaus Enzyklopädie

2. Manfred I de Sicília // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

3. Kindred Britain

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
5. Koller W. MANFREDI, re di Sicilia // Dizionario Biografico degli Italiani — 2007. — Vol. 68. Праверана 1 кастрычніка 2022.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads