Манькавічы (Столінскі раён)

вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Манькавічы (Столінскі раён)map
Remove ads

Ма́нькавічы[1] (трансліт.: Mańkavičy, руск.: Маньковичи) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Манькавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У 1885 годзе Радзівіламі закладзены пейзажны парк і да 1905 года пабудаваны палац у стылі неабарока. Манькавічы абраны для будаўніцтва палацава-паракавага комплексу праз ландшафтныя перавагі мясцовасці. Такім чынам паселішча стала цэнтрам Давыд-Гарадоцкай ардынацыі Радзівілаў.

З 12 кастрычніка 1940 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Манькавіцкага сельсавета, з 16 ліпеня 1954 года ў складзе Белагушскага сельсавета, з 6 чэрвеня 1960 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Столінскага гарсавета[2], з 2 сакавіка 1998 года цэнтр адноўленага Манькавіцкага сельсавета.

Remove ads

Славутасці

Thumb
Палац Радзівілаў у Манькавічах, сакавік 1937 года.
Thumb
Капліца на могілках
  • Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (1885, захаваўся часткова)
  • Праваслаўная царква св. Серафіма Сароўскага (1990-я)
  • Пратэстанцкі храм Евангельскіх хрысціян-бапцістаў (1990-я).

Насельніцтва

  • 1999 год — 2392 жыхары
  • 2005 год — 3191 жыхар, 944 двароў[3]
  • 2010 год — 2142 жыхары
  • 2019 год — 2017 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ма́нькавіча, н.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007.  608 с.: іл. 2 000 экз. ISBN 978-985-11-0388-7. — С. 585.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads