Манькаўшчына

вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ма́нькаўшчына[1] (трансліт.: Mańkaŭščyna, руск.: Маньковщина) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пяршайскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Валожына, 49 км ад Мінска, каля шашы М6 Мінск—Ліда—Гродна, шаша М7 Мінск—Вільнюс праходзіць непадалёку ад вёскі.

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На захадзе мяжуе з лесам, на поўдні праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Іслач (левы прыток р. Бярэзіна).

Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Частка забудовы адмежавана ў паўднёва-заходнім баку. Грамадскія будынкі і гаспадарчы сектар — на ўсходняй ускраіне.

Remove ads

Гісторыя

Вядома ў ВКЛ з XVIII ст. У 1732 г. вёска, уладанне Ф. Красноўскага, 4 двары, 8 жыхароў мужчынскага полу.

З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 годзе ўладанне Н. Красноўскага. Паводле перапісу 1897 года вёска, 4 двары, 49 жыхароў, і маёнтак, 1 двор, 7 жыхароў, у Германішскай воласці Вілейскага павета.

З 1921 года вёска, маёнтак i паселішча ў складзе Польскай Рэспублікі, належалі да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны Гарадок[2].

З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 4 вяскоўцы.

З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, знаходзіласй ў Яршэвіцкім сельсавеце. 26 красавіка 1950 года арганізаваны калгас «Запаветы Ільіча», які абслугоўвала Залеская МТС. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. 12 лістапада 1966 года далучаны вёскі Бараноўшчына, Марына, Новае Поле, Рэдзькі. У 1980-я гады была ў складзе калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — в. Доры). Размяшчаліся вытворчы ўчастак, ферма буйной рагатай жывёлы, піларама, дзіцячы сад-яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, сталовая, комлексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Яршэвіцкага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1800 год — 20 жыхароў, 5 двароў.
  • 1866 год — 32 жыхары, 5 двароў[4].
  • 1908 год — 59 жыхароў, 5 двароў.
  • 1921 год — 71 жыхар, 14 двароў[5].
  • 1931 год — 168 жыхароў, 24 двары[6].
  • 1959 год — 207 жыхароў.
  • 1994 год — 258 жыхароў, 94 гаспадаркі.
  • 2008 год — 229 жыхароў, 90 гаспадарак.
  • 2019 год — 270 чал.

Інфраструктура

Станам на 2009 год цэнтр СВК «Манькаўшчына», размешчаны бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.

Славутасці

Каля павароту ў вёску з шашы Мінск—Валожын на ўшанаванне памяці 114 землякоў — воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе супраць фашызму, у 1970 годзе пастаўлена стэла з барэльефнай выявай воіна.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads