Іслач
рака ў Мінскай і Гродзенскай абласцях Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́слач — рака ў Мінскай і Гродзенскай абласцях Беларусі, левы прыток Заходняй Бярэзіны (басейн Нёмана).
Даўжыня 102 км. Плошча вадазбору 1330 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 10 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰.
Remove ads
Назва
На думку В. Жучкевіча, назва ракі Іслач знаходзіцца ў адным шэрагу з назвамі Свіслач і Вісла і мае з імі агульныя вытокі. Блізкія назвы сустракаюцца ад Пскоўскай вобласці да поўначы Венгрыі. Значэнне асновы — «вільгаць», «балота», «разліў»[1].
На думку У. Тапарова, назва балцкая. Другая частка (-ач) ад балц. -akis «крыніца»[2].
Гідраграфія
Пачынаецца каля вёскі Глушынцы Дзяржынскага раёна, на адлегласці 1,4 км на паўночны ўсход ад гары Дзяржынскай. У вярхоўі цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні — праз Налібоцкія лясы.
Даліна ў вярхоўі трапецападобная, глыбока ўрэзаная; у сярэднім цячэнні скрынкападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона ў вярхоўі роўная, шырыня яе складае 30—50 м, у нізоўі паступова расшыраецца да 2 км, месцамі забалочаная. Рэчышча звілістае, зарэгулявана трыма плацінамі; яго шырыня вагаецца ў межах 10—40 м. На ўсім працягу трапляюцца невялікія астравы. Берагі стромкія, абрывістыя.
Упадае ў Заходнюю Бярэзіну на паўднёвы ўсход ад вёскі Бакшты Іўеўскага раёна, на поўдзень ад вёскі Ягадзень.
Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом адбываецца ў пачатку сакавіка. Адна з нямногіх рэк Беларусі, у якой водзіцца стронга ручаёвая.
Remove ads
Асноўныя прытокі
Справа: Чарнаруч, Яршоўка, Кіявец, Вялік, Люцінка, Пяршайка, Носаўка, Валожынка.
Злева: Выганічанка, Ратынца, Цяце́раўка[3], Волма, Івенчык.
Турызм
Лясныя масівы абапал ракі, маляўнічасць і хуткае цячэнне вабяць турыстаў, у т. л. воднікаў. У верхнім цячэнні ля ракі створана зона адпачынку Аксакаўшчына. Тут пабудавана Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі Архівавана 14 мая 2012.. На ўсход ад зоны адпачынку знаходзіцца біялагічны заказнік Падсады.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads