Маратхі (мова)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маратхі (саманазва मराठी) — індаеўрапейская мова, родная для народа маратхі. Адна з 23 афіцыйных моў Індыі. Мае дзяржаўны статус у Махараштры, выкарыстоўваецца ў афіцыйных дакументах у Гоа і Даман і Дыу.
Remove ads
Гісторыя
Маратхі сфарміравалася на аснове моў санскрыт і апабраханша. Ранняя пісьменнасць вядомая з 1012 г. Першапачатковы росквіт прыйшоўся на XIII ст., калі яна выкарыстоўвалася на тэрыторыі сучаснага штата Махараштра ў якасці прыдворнай мовы, у справаводстве, паэзіі. На маратхі была перакладзена Бхагаватгіта. Сярэдневяковая форма маратхі да нашых дзён выкарыстоўваецца ў рэлігійных богаслужэннях.
Наступны перыяд развіцця маратхі прыпадае на існаванне Імперыі Маратхаў у сяр. XVII — XVIII стст. У XIX ст. адбылося рэфармаванне, паступовае прыбліжэнне да гутарковых дыялектаў. З 1835 года выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі.
Remove ads
Пісьменнасць
Пісьмо на аснове дэванагары, але да сярэдзіны XX ст. выкарыстоўваліся і іншыя формы пісьменнасці.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads